Антыпа́тр I (грэч. Ἀντίπατρος Β' ) — сын цара Македоніі Касандра (часам таксама Антыпатр II) і цар Македоніі ў 294 да н.э.

Антыпатр I
Ἀντίπατρος Β'
Македонскі цар
294 да н.э.
Папярэднік Філіп IV Македонскі
Пераемнік Дэметрый I Паліяркет
Нараджэнне IV стагоддзе да н.э.
Смерць 287 да н.э.
Род Антыпартыды[d]
Бацька Касандр
Маці Фесалоніка[d]
Жонка Эўрыдыка[d]
Дзейнасць манарх

Яго суправіцелем быў яго брат Аляксандр V. Антыпатр I выгнаў брата і забіў сваю маці Фесалоніку, таму што тая падтрымлівала Аляксандра V. Кіраваў пры падтрымцы Лісімаха, на дачцэ якога Эўрыдзіцы быў жанаты.

Аляксандр з дапамогай цара Эпіра Піра і дыядоха Дэметрыя Паліяркета здолеў вярнуць сабе ўладу над большай часткай Македоніі. Пасля гэтага Дэметрый Паліяркет забіў Аляксандра, а Антыпатр бег да свайго цесця Лісімаха, але не знайшоў у Лісімаха падтрымкі: той загадаў забіць яго ў (288 да н.э.).

Зноскі