Анфаль (араб. حملة الأنفال ‎‎; курд.: Şallawî Enfal) — кодавая назва праграмы па барацьбе з курдскім насельніцтвам паўночнага Ірака, якая рэалізоўвалася ў Іраку ў 19871989 гадах. У перакладзе з арабскай мовы назва праграмы азначае «трафеі». Па розных ацэнках, было забіта ад 50 000 да 182 000 курдаў. Пасля звяржэння рэжыму Садама Хусейна прэзідэнт і шэраг яго паплечнікаў паўсталі перад судом за злачынствы, учыненыя ў гады праўлення партыі Баас. Сярод абвінавачванняў фігуравалі справу аб Анфале і Халабджы. Працэс па Анфалю праходзіў са жніўня 2006 па чэрвень 2007 год. Суд прызнаў шэраг былых чыноўнікаў вінаватымі ў злачынстве супраць курдскага насельніцтва Ірака.

Спасылкі правіць