Анхель Марыя Вільяр

А́нхель Марыя Вілья́р Ліёна (ісп.: Ángel María Villar Liona; нар. 21 студзеня 1950, Більбаа) — іспанскі футбаліст і спартыўны функцыянер.

Анхель Марыя Вільяр
ісп.: Ángel María Villar Liona
в.а. прэзідэнта УЕФА
кастрычнік 2015 — 14 верасня 2016
Папярэднік Мішэль Плаціні
Пераемнік Аляксандар Чэферын
Нараджэнне 21 студзеня 1950(1950-01-21)[1] (74 гады)
Дзеці Gorka Villar Bollaín[d]
Адукацыя
Дзейнасць футбаліст, спартыўны функцыянер
Узнагароды
залаты медаль Каралеўскага ордэна Спартыўных заслуг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З 1988 года займае пост прэзідэнта Федэрацыі футбола Іспаніі. Віцэ-прэзідэнт УЕФА (1992) і ФІФА (2002)[2] Старшыня судзейскага камітэта Саюзу еўрапейскіх футбольных асацыяцый[3]. Быў ініцыятарам супольнай заяўкі Іспаніі і Партугаліі на правядзенне чэмпіянату свету 2018 года.

Пасля скандальнай адстаўкі Мішэля Плаціні з посту прэзідэнта УЕФА ў кастрычніку 2015 года Вільяр стаў выконваючым абавязкі кіраўніцтва арганізацыі. 2 верасня ФІФА зацвердзіла спіс з трох кандыдатаў на вакантную пасаду. Сярод іх быў і Анхель Марыя Вільяр. Выбары адбыліся 14 верасня 2016 года[4]. Перадвыбарная праграма Вільяра не прадугледжвала кардынальных перамен. Яна накіравана на ўмацаванне асноў еўрапейскага футбола і вяртанне лідарства, якое інстытуты, такія як ФІФА, згубілі з-за фінансавых скандалаў. Вільяр хацеў для УЕФА незалежнасці ад вырашэнняў палітыкаў, забяспечванні празрыстасці эканомікі, уключаючы зарплаты прэзідэнта і кіраўніцтва. Вертыкаль прыняцця вырашэнняў павінна выглядаць наступным вобразам: УЕФА, нацыянальныя асацыяцыі, лігі і клубы. Гэтая схема забяспечыць поўную празрыстасць. У выбарах 14 верасня не ўдзельнічаў. Пакінуў пост пасля выбрання прэзідэнтам УЕФА славенца Аляксандара Чэферына.

Па распараджэнню суддзі Санцьяга Педраса у хаду паліцэйскай аперацыі 18 ліпеня 2017 года Анхель Марыя Вільяр быў арыштаваны разам з сынам Горкай і віцэ-прэзідэнтам па эканамічным пытанням Каралеўскай іспанскай футбольнай федэрацыі Хуанам Падронам і змешчаны ў турму Сато дэль Рэаль па падазрэнню ў здзяйсненні эканамічных злачынстваў.

Дасягненні правіць

Камандныя дасягненні правіць

Атлетык Більбаа

Зноскі

  1. Ángel María Villar // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ghandour sees red; BBC Sport, 21 July 2002
  3. Referees given full backing; UEFA.com, 5 September 2007
  4. ФИФА утвердила трёх кандидатов на пост президента УЕФА

Спасылкі правіць