Анісіфор (апостал з 70)

Анісіфо́р (стар.-грэч.: Ὀνησιφόρος, лац.: Onesiphorus) — паводле біблейскага падання, адзін з 70 меншых апосталаў, якія прынялі хрысціянства ад вярхоўнага апостала Паўла.

Анісіфор
Дата нараджэння I стагоддзе
Месца нараджэння
Месца смерці
Член у

Родам з Эфеса. Служыў епіскапам у Калафоне паблізу Эфеса, і ў Кесарыі, але невядома якой — Філіпавай, Палесцінскай, ці Кападакійскай. Калі даведаўся, што апостал Павел знаходзіцца ў Рыме, паехаў туды і знайшоў таго ў турме, куды Павел трапіў па загадзе Нерона, падтрымліваў і суцяшаў яго. Анісіфор загінуў у горадзе Парыіі на беразе Гелеспонта (праліў Дарланелы), куды накіраваўся са сваім рабом для пропаведзі хрысціянства. Там за адмову ўскурыць фіміям ідалам яго спачатку высцебалі розгамі, а потым прывязалі да конскага хваста і цягалі па зямлі пакуль не памёр.

Літаратура правіць