Апагей (ад апа... + ge Зямля) — 1) найбольш аддалены ад Зямлі пункт арбіты, напрыклад, Месяца або штучнага спадарожніка Зямлі. Кропка апагею прама процілеглая кропцы перыгея, бо абедзве гэтыя кропкі - канцы лініі апсіды, і змяняюць сваё палажэнне са змяненнем палажэння лініі апсіды. Такім чынам, змяненне напрамку лініі апагею, напрыклад, Месяца непасрэдна атрымліваецца са змяненнем палажэння перыгея яе арбіты. Што тычыцца адлегласці пункту апагею, то змена гэтай адлегласці залежыць ад зменаў эксцэнтрысітэта месяцавай арбіты і яе вялікай восі. 2) У пераносным сэнсе апагей - найвышэйшая ступень, росквіт дзейнасці, творчасці, вядомасці

Літаратура правіць

  • Апагей // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1. — Мн., 1996. — С. 411.