Апанас Дзмітрыевіч Шамянкоў

ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза

Апанас Дзмітрыевіч Шамянкоў (22 лютага 1896, вёска Гніліца, цяпер аграгарадок Леніна, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць — 8 сакавіка 1972, Масква) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Апанас Дзмітрыевіч Шамянкоў
Дата нараджэння 22 лютага 1896(1896-02-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 сакавіка 1972(1972-03-08) (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне генерал-лейтэнант
Камандаваў 69-я стралковая дывізія[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Суворава II ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

Скончыў Кіеўскія пяхотныя курсы (1919), аб’яднаную Кіеўскую школу камандзіраў РСЧА (1927), паскораны курс Ваеннай акадэміі імя Фрунзэ (1942), Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба (1950). У арміі з 1915 года, у Чырвонай Арміі з 1918 года. Удзельнік грамадзянскай вайны. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 г. на Паўночна-Заходнім, Паўднёва-Заходнім, 1-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах.

Удзельнік вызвалення Украіны, Беларусі, Вісла-Одэрскай, Усходне-Памеранскай, Берлінскай аперацый. Камандзір стралковай дывізіі.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 6.04.1945 г. за фарсіраванне ракі Вісла, вызваленне горада Познань. У 1945 годзе А. Д. Шамянкову прысвоена званне генерал-лейтэнанта. З 1953 года ў запасе.

Аўтар кнігі «Штурм цытадэлі» (1969).

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць