Аперацыя «Індывідуальны кравец»

Аперацыя «Індывідуальны кравец» (англ.: Custom Tailor) — аперацыя Ваенна-марскіх сіл ЗША супраць Паўночнага В’етнама. У аперацыі прымаў удзел самы вялікі флот крэйсераў і эсмінцаў ваенна-марскіх сіл ЗША ў гісторыі В’етнамскай вайны.

Аперацыя «Індывідуальны кравец»
Асноўны канфлікт: Вайна ў В’етнаме
Стральба карабля USS Hanson па пазіцыях Паўночнага В’етнама, 1972 год.
Стральба карабля USS Hanson па пазіцыях Паўночнага В’етнама, 1972 год.
Дата 10 мая 1972
Месца Хайфон
Вынік перамога ЗША
Праціўнікі
Сцяг ЗША ЗША Сцяг В'етнама Паўночны В’етнам
Сілы бакоў
3 крэйсеры і 2 эсмінцы невядома
Страты
няма невядома

Аперацыя правіць

У маі 1972 года ў заходняй частцы Ціхага акіяна была сабрана самая буйная група караблёў ЗША з часоў Другой сусветнай вайны[1]. У ноч з 9 на 10 мая на паўвостраве Да Сон пачалася падрыхтоўка да аперацыі «Custom Tailor»[2]. Падчас аперацыі, нягледзячы на моцнае супраціўленне праціўніка, былі знішчаны ваенныя аб’екты ў радыусе чатырох міль ад Хайфона. У аперацыі прымалі ўдзел 3 крэйсеры (USS Newport News, USS Providence, USS Oklahoma City) і 2 эсмінцы (USS Hanson, USS Buchanan)[1].

У 1 гадзіну 30 хвілін 10 мая 1972 года пачалася аперацыя з прасоўвання USS Hanson, які неўзабаве ўвайшоў у гавань Хайфона, з мэтай падаўлення берагавой батарэі Паўночнага В’етнама. У гэты ж час астатнія караблі пачалі мінаваць уваход у гавань, каб пазбавіць сілы Паўночнага В’етнама магчымасці выкарыстоўваць порт Хайфона. Аперацыя скончылася поўным поспехам ваенна-марскіх сіл ЗША. Эсмінец USS Hanson за гэтую аперацыю атрымаў падзяку.

Зноскі

  1. а б USS Hanson 832. www.usshanson832.org. Праверана 20 кастрычніка 2020.
  2. Robinson, John G.Pounding of Do Son Peninsula // Naval History Magazine. U.S. Naval Institute: 50, August 2007