Аперацыя «Валькірыя»

Аперацыя «Валькірыя» (ням.: Attentat vom 20. Juli 1944) — змова германскага Супраціву, перш за ўсё ваенных вермахта, з мэтай забойства Гітлера, дзяржаўнага перавароту і звяржэння нацысцкага ўрада. Кульмінацыяй змовы стаў няўдалы замах на жыццё Гітлера 20 ліпеня 1944 года. Следствам няўдачы змовы сталі пакаранне большасці яго ўдзельнікаў і рэпрэсіі супраць іншых удзельнікаў нямецкага Супраціву.

Руіны блока, у якім адбыўся выбух. 20 ліпеня 1944 года

У сучаснай Германіі ўдзельнікі змовы лічацца нацыянальнымі героямі, якія аддалі сваё жыццё ў імя свабоды; іх імёнамі названы вуліцы, ім пастаўлены помнікі. У памятныя даты, звязаныя з замахам, праходзяць цырымоніі з удзелам вышэйшых асоб дзяржавы.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць