Аперацыя «Таненберг»

Апера́цыя «Та́ненберг» (ням.: Unternehmen «Tannenberg») — кодавая назва нямецкай аперацыі па масавым знішчэнні палякаў у перыяд Другой сусветнай вайны (частка Плана «Ост»).

20 кастрычніка 1939, расстрэл палякаў у заходняй Польшчы

Спісы палякаў (ням.: Sonderfahndungsbuch Polen), падрыхтаваныя немцамі яшчэ да пачатку вайны, налічвалі больш за 61 000 прадстаўнікоў польскай эліты: актывістаў, інтэлігенцыі, навукоўцаў, акцёраў, дзяржаўных дзеячаў і інш., якія павінны былі быць знішчаны. Члены нацыянальнай нямецкай меншасці, якія пражывалі ў Польшчы, дапамагалі ў падрыхтоўцы спісаў.

План быў створаны ў маі 1939 года. Пасля загаду Адольфа Гітлера для выканання аперацыі «Таненберг» было створана адмысловае падраздзяленне ў Галоўным упраўленні імперскай бяспекі (ням.: Reichssicherheitshauptamt). Яно камандавала мноствам айнзацгруп[ru] (ням.: Einsatzgruppen der Sicherheitspolizei und des SD), сфарміраваных з гестапа, крымінальнай паліцыі (ням.: Kripo) і чыноўнікаў SD, якія тэарэтычна былі падпарадкаваны камандаванню Вермахта. Іх задача заключалася ў тым, каб арыштаваць усіх людзей, пералічаных у спісах.

Спачатку, у жніўні 1939 года, у Германіі былі арыштаваны і забіты прыкладна 2000 актывістаў арганізацый польскай меншасці. Другая частка аперацыі пачалася 1 верасня 1939 і скончылася ў кастрычніку, стаўшы прычынай прынамсі 20 000 ахвяр, забітых у 760 масавых расстрэлах, здзейсненых адмысловымі адзінкамі або айнзацгрупамі пры дапамозе рэгулярных часцей Вермахта.

Акрамя таго, адмысловае фарміраванне было створана на базе нямецкай меншасці ў Польшчы (ням.: Selbstschutz), члены якога навучаліся перад вайной у Германіі дыверсійнай і партызанскай барацьбе. Фарміраванне набыло благую рэпутацыю за масавы гвалт і па гэтай прычыне было распушчана нацысцкімі ўладамі пасля поўнай акупацыі Польшчы.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Monografia obozu KL Stutthof. — Państwowe Muzeum Stutthof w Sztutowie, 2000. Архівавана 29 ліпеня 2009.
  • Andrzej Leszek Szcześniak. Plan zagłady Słowian - Generalplan OST. — Radom, POLWEN, 2001. — ISBN 83-88822-03-9.
  • Alfred Spiess, Heiner Lichtenstein: Unternehmen Tannenberg. Der Anlass zum Zweiten Weltkrieg. Korrigierte und erweiterte Ausgabe. (Ullstein-Buch ; Nr. 33118 : Zeitgeschichte) Ullstein, Frankfurt/M ; Berlin 1989, ISBN 3-548-33118-1.

Спасылкі правіць