Аперацыя «Удар па паўвостраве»

Аперацыя «Удар па паўвостраве» (англ.: Peninsula Strike) — назва першай буйной ваеннай аперацыі ЗША пасля звяржэння рэжыму Садама Хусейна ў Іраку ў перыяд Іракскай вайны.

Аперацыя «Удар па паўвостраве»
Асноўны канфлікт: Іракская вайна
Дата 9—13 чэрвеня 2003
Месца гарады Балад і Тулуя, Ірак
Вынік перамога ЗША
Праціўнікі
Іракскія паўстанцы  ЗША
Камандуючыя
невядома невядома
Страты
27 забітых 4 параненых
Агульныя страты
320[1]—397 баевікоў і мясцовых жыхароў арыштаваны альбо захоплены ў палон

У маі і пачатку чэрвеня 2003 года ў «суніцкім трохвугольніку» на поўнач ад Багдаду пачаўся фарміравацца партызанскі рух, накіраваны супраць амерыканскіх войск. Атрады складаліся пераважна з прыхільнікаў Хусейна і яго партыі Баас. У адказ на першыя акцыі партызан сілы ЗША правялі з 9 па 13 чэрвеня ў раёне горада Тулуя аперацыю «Peninsula Strike». Назва аперацыі адбывалася ад месца яе правядзення, паўвострава на рацэ Тыгр. Удзел у ёй бралі падраздзяленні 3-й і 4-й пяхотных дывізій, а таксама 173-й паветрана-дэсантнай брыгады ЗША.

У ходзе аперацыі былі затрыманы 397 іракцаў, якія падазраваліся ў датычнасьці да партызанскага руху, у тым ліку члены былога іракскага рэжыму — генерал-маёра Абуля Алі Джасміна і брыгаднага генерала Абдулу Алі Джасміна. Адзінае буйное сутыкненне з праціўнікам адбылося 13 чэрвеня, калі партызаны распачалі няўдалую спробу арганізаваць засаду на амерыканскі танкавы патруль. Падчас сутыкнення і наступнага пераследу нападнікаў было забіта 27 партызан[2].

Нягледзячы на дзеянні амерыканскіх войск у гэтай і шэрагу наступных аперацый, партызанскі рух у «суніцкім трохкутніку» працягваў умацоўвацца і ўжо восенню 2003 года перайшоў да актыўных баявых дзеянняў.

Зноскі

  1. Nance, Malcolm W., 'The Terrorists of Iraq: Inside the Strategy and Tactics of the Iraq Insurgency 2003-2014, CRC Press, 2014 ISBN 1498706894 ISBN 978-1498706896
  2. Nance, Malcolm W., The Terrorists of Iraq|The Terrorists of Iraq: Inside the Strategy and Tactics of the Iraq Insurgency 2003-2014, CRC Press, 2014 ISBN 1498706894 ISBN 978-1498706896

Спасылкі правіць