Аперацыя «Этлбара»

«Этлбара» (англ.: Attleboro) — ваенная аперацыя, праведзеная сіламі ЗША восенню 1966 года ў ходзе В’етнамскай вайны.

Аперацыя «Этлбара»
Асноўны канфлікт: Вайна ў В’етнаме
Амерыканскія пяхотнікі падчас «Этлбара» высаджваюцца з верталёта UH-1D.
Дата 14 верасня24 лістапада 1966
Месца Паўднёвы В’етнам
Вынік Перамога арміі ЗША
Праціўнікі
Сцяг В'етнама Паўночны В’етнам
Сцяг В'етконга В’етконг
Сцяг ЗША ЗША
Сцяг Паўднёвага В'етнама Паўднёвы В’етнам
Камандуючыя
Сцяг В'етнама Хаанг Кам Сцяг ЗША Гай Мелай
Сцяг ЗША Уільям Дэп’ю
Сілы бакоў
8 000 чалавек 22 000 чалавек
Страты
Сцяг В'етнама Сцяг В'етконга 1 106 загінулых[1] Сцяг ЗША 55 загінулых, 5 зніклых без вестак, 494 параненых[2]
Сцяг Паўднёвага В'етнама невядома[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Этлбара»[4] была адной з трох значных аперацый [5], праведзеных Арміяй ЗША у тактычнай зоне III корпуса Паўднёвага В’етнама ў сухім сезоне 1966—1967 гадоў.

Аперацыя праводзілася з верасня 1966 года ў «ваеннай зоне C» на мяжы з Камбоджай. Амерыканскія падраздзялення выявілі ў гэтым раёне сляды знаходжання 9-й дывізіі НФВПВ, якая вярнулася з Камбоджы пасля папаўнення страт, панесеныя летам у ходзе аперацыі «Эль-Паса II». У пачатку лістапада сілы ЗША ўступілі ў кантакт з буйнымі сіламі праціўніка (бітва пры Дау-Ціенг), пасля чаго кантроль над аперацыяй быў перададзены спачатку 1-й пяхотнай дывізіі, а затым II палявому корпусу ЗША.

Аперацыя «Этлбара» завяршылася ў канцы лістапада 1966 года. Досвед «Этлбара» быў выкарыстаны пры падрыхтоўцы наступнай аперацыі ў гэтым раёне — «Джанкшэн-Сіці».

Зноскі

  1. Operation Attleboro: The 196th's Light Infantry Brigade Baptism By Fire in the Vietnam War
  2. Operation Attleboro
  3. Dust Off: Army Aeromedical Evacuation in Vietnam. DIANE Publishing. Peter Dorland,Peter Dorland James Nanney, James Nanney. P 54
  4. Назва аперацыі паходзіць ад горада Этлбара, штат Масачусэтс, дзе была сфарміравана 196-я лёгкая пяхотная брыгада.
  5. Двума іншымі былі «Сідар-Фолс» і «Джанкшэн-сіці».