Аперацыя ААН у Кот-д’Івуары

Аперацыя ААН у Кот-д’Івуары (АААНКІ) — міратворчая аперацыя ААН на тэрыторыі Рэспублікі Кот-д’Івуар. Увод замежных войск адбыўся на падставе рэзалюцыі 1528 СБ ААН ад 27 лютага 2004. Аснову кантынгенту склалі сілавікі краін ЭКАВАС і Францыі.

Канадскія міратворцы, якія ўдзельнічалі ў аперацыі.

Гісторыя правіць

19 верасня 2002 года на поўначы Кот-д’Івуара ўспыхвае ўзброенае паўстанне. Касцяком мяцежнікаў стала групоўка «Новая сіла». Прэзідэнт краіны Ларан Гбагбо запытаў ваенную дапамогу ў Францыі. Ужо 22 верасня французскія войскі ўваходзяць у Кот-д’Івуар у рамках аперацыі «Аднарог». Замежнікі прыпынілі прасоўванне паўстанцаў, размясціўшыся ўздоўж лініі фронту паміж варагуючымі бакамі.

Праз год і шэсць месяцаў пасля пачатку ваеннага канфлікту СБ ААН прымае рэзалюцыі, у рамках якой у краіне павінна размясціцца міратворчая місія[1]. Першапачатковы перыяд аперацыі зацверджаны на дванаццаць месяцаў, але пасля мандат міратворцаў рэгулярна падаўжаўся. Афіцыйна аперацыя пачалася 4 красавіка 2004 года. Было адпраўлена 6240 супрацоўнікаў ААН, уключаючы 200 ваенных назіральнікаў і 320 паліцыянтаў[2][3].

Мандат аперацыі уключаў: назіранне за ўзброенымі групамі і спыненнем агню; праграму раззбраення, дэмабілізацыі, рэінтэграцыі, рэпатрыяцыі і рассялення; абарону персаналу Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і грамадзянскага насельніцтва; падтрымку ажыццяўлення мірнага працэсу; прасоўванне правоў чалавека; выкарыстанне патэнцыялу грамадскай інфармацыі і падтрыманне правапарадку. Акрамя таго, міратворцам было дазволена выкарыстоўваць усе неабходныя сродкі для выканання свайго мандата.

АААНКІ завяршыла сваю дзейнасць 30 чэрвеня 2017 года[4][5].

Камандуючыя правіць

  • Абдулае Фол (Самалі): красавік 2004 г. — красавік 2006 г.
  • Фернанд Марсэль Амусу (Бенін): красавік 2006 г. — сакавік 2010 г.
  • Абдул Хафіз (Бангладэш): красавік 2010 г. — сакавік 2011 г.
  • Гнакудэ Берэна (Тога): сакавік 2011 г. — май 2012 г.
  • Мухамад Ікбал Асі (Пакістан): май 2012 г. — 19 мая 2014 г.
  • Хафіз Масура Ахмед (Пакістан): 19 мая 2014 г. — 30 чэрвеня 2015 г.[6]
  • Дыд’е Л’От (Францыя): 1 ліпеня 2015 г. — 30 чэрвеня 2017 г.[7]

Кантынгент правіць

На канец дзейнасці ў аперацыі было задзейнічана 5437 вайскоўцаў, 195 ваенных назіральнікаў і 1500 паліцыянтаў, а таксама грамадзянскі персанал[8][9][10]. Станам на 20 кастрычніка 2011 года кантынгент АААНКІ уключаў[10]:

Страты правіць

На 31 сакавіка 2017 года АААНКІ страціла 140 чалавек загінулымі[11]. Самым кровапралітным перыядам для міратворцаў стаў кастрычнік 2011-га, калі загінула 53 члены місіі[12].

Злоўжыванні правіць

У ходзе Другой Івуарыйскай вайны 2010—2011 гадоў войскі місіі ў адкрытую выступілі на баку сіл Аласана Уатара супраць прыхільнікаў Ларана Гбагбо. 5 красавіка 2011 г. расійскі міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў заявіў, што Расія хоча атрымаць тлумачэнні, чаму міратворцы ААН у Кот д’Івуары ўступілі ў баявыя дзеянні ў гэтай краіне. Як заявіў дыпламат, яны спрабавалі разабрацца ў прававым баку справы, таму што міратворцы мелі мандат, які абавязваў іх быць нейтральнымі і бесстароннімі[13].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. "Security Council establishes peacekeeping operation in Côte d'Ivoire". 27 February 2004.
  2. Dolgopol, Ustinia; Gardam, Judith Gail (2006). Martinus Nijhoff Publishers. ISBN 978-90-04-14599-3 https://archive.org/details/challengeconflic00dolg. {{cite book}}: Адсутнічае або пусты |title= (даведка); Невядомы параметр |заглавие= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |страницы= ігнараваны (даведка)
  3. "Security Council authorizes full peacekeeping operation in Côte d'Ivoire". 27 February 2004.
  4. "UN press releases". June 2017.
  5. U.N. wraps up 13-year peacekeeping mission in Ivory Coast. Africanews (30 чэрвеня 2017).
  6. Secretary-General Appoints Major General Hafiz Masroor Ahmed of Pakistan. United Nations (19 мая 2014). Праверана 26 May 2014.
  7. Secretary-General Appoints Major General Didier L'Hôte of France Force Commander for United Nations Operation in Côte d'Ivoire. United Nations (8 чэрвеня 2015). Праверана 22 November 2016.
  8. AFP, « Côte d'Ivoire : L'ONU va poursuivre la réduction de sa mission », Soirinfo, no 6379,‎ 14 janvier 2016, p. 6
  9. http://www.un.org/fr/peacekeeping/missions/onuci/facts.html
  10. а б Site de l'UdM sur les opérations de paix Архівавана 22 верасня 2011.
  11. www.un.org. UN. Праверана 15 May 2017.
  12. En Côte d’Ivoire, neuf casques bleus tués lors d’accidents de la circulation en une semaine
  13. Россия возмущается участием миротворцев и французов в боях в Кот-д'Ивуаре и требует объяснений от ООН

Спасылкі правіць