Апольскі ўніверсітэт

Апольскі ўніверсітэт (польск.: Uniwersytet Opolski) — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Аполе ў Польшчы.

Апольскі ўніверсітэт
польск.: Uniwersytet Opolski
Арыгінальная назва польск.: Uniwersytet Opolski
Заснаваны 1994
Тып класічны ўніверсітэт
Рэктар Марак Казімір Маснык
Рэктар Marek Masnyk[d][1]
Студэнты 15 000
Размяшчэнне Аполе
Юрыдычны адрас вул. Каперніка 11а,
45-040 г. Аполе
Сайт uni.opole.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Апольскі ўніверсітэт — адзін з васямнаццаці дзяржаўных класічных універсітэтаў у Польшчы, які базуецца ў горадзе Аполе. Быў утвораны ў 1994 годзе ў выніку аб’яднання Вышэйшай педагагічнай школы імя Сілезскіх паўстанцаў (заснавана ў 1950 годзе ва Уроцлаве і пераведзена ў 1954 годзе ў Аполе) і апольскага філіяла Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта (размяшчаўся ў Нысе), заснаванага на шматгадовым вопыце Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Нысе, дзе працавалі навуковыя кадры былога багаслоўскага факультэта Універсітэта Яна Казіміра ў Львове. Універсітэт выводзіць свае традыцыі са спробы ў XVI стагоддзі стварыць Пястаўскі ўніверсітэт у Бжэгу князем Ежы II і ў Нысе ў XVII стагоддзі ўроцлаўскім біскупам Карлам Габсбургам.

Навучанне студэнтаў вядзецца на 47 асноўных кірунках стацыянарнай і завочнай форм навучання. На працягу апошніх гадоў універсітэт з’яўляецца міждысцыплінарнай научальнай установай з перавагай гуманітарных спецыяльнасцей. У яго складзе дзейнічае 12 факультэтаў, 20 інстытутаў і 12 міжвузаўскіх падраздзяленняў.

Установа мае 771 навукова-метадычных супрацоўнікаў (з іх 60 — на пасадзе прафесара звычайнага, 155 — на пасадзе прафесара надзвычайнага, 387 — на пасадзе ад’юнкта, 80 — на пасадзе асістэнта, 84 — на пасадзе старшага выкладчыка і 5 выкладчыкаў). З пункту гледжання атрыманых навуковых ступеняў ва ўніверсітэце працавалі: 87 прафесараў, 165 хабілітаваных дактароў і 350 дактароў філасофіі.

Структура правіць

Факультэты правіць

  • Багаслоўскі факультэт
  • Медыцынскі факультэт
  • Прыродазнаўчы факультэт
  • Факультэт мастацтваў
  • Факультэт матэматыкі, фізікі і інфарматыкі
  • Факультэт медыцынскіх навук
  • Факультэт навук аб палітыцы і сацыяльных камунікацыях
  • Факультэт права і адміністрацыі
  • Факультэт сацыяльных навук
  • Факультэт хіміі
  • Філалагічны факультэт
  • Эканамічны Факультэт

Інстытуты правіць

  • Інстытут біялогіі
  • Інстытут хіміі
  • Інстытут эканомікі і фінансаў
  • Інстытут фізікі
  • Інстытут сацыяльна-эканамічнай геаграфіі і прасторавай эканомікі
  • Інстытут гісторыі
  • Інстытут інфарматыкі
  • Інстытут экалагічнай інжынерыі і біятэхналогій
  • Інстытут лінгвістыкі
  • Інстытут медыцынскіх навук
  • Інстытут навук аб літаратуры
  • Інстытут палітычных навук і адміністрацыі
  • Інстытут навук аб кіраванні і якасці
  • Інстытут навук аб здароўі
  • Інстытут педагагічных навук
  • Інстытут правазнаўства
  • Інстытут багаслоўскіх навук
  • Інстытут псіхалогіі
  • Інстытут візуальных мастацтваў

Зноскі

Спасылкі правіць