Апонаўцы

вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Апо́наўцы[1] (трансліт.: Aponaŭcy, руск.: Опоновцы) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Забалацкага сельсавета. 34 жыхары (2014).

Вёска
Апонаўцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
34 чалавекі (2014)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1594
Аўтамабільны код
4
СААТА
4213817106
Апонаўцы на карце Беларусі ±
Апонаўцы (Беларусь)
Апонаўцы
Апонаўцы (Гродзенская вобласць)
Апонаўцы

Гісторыя правіць

За 500 м на паўночны ўсход ад вёскі, на пакатым узвышшы, выцягнутым з усходу на захад знаходзіцца бескурганны могільнік балтаў. Памеры 150x80 м. Датуецца XIIIXV ст.

Вядома звыш 200 пахаванняў, для іх характэрны каменныя муроўкі прамавугольнай або авальнай формы з 1—2 вялікімі камянямі ў галавах і нагах. У мужчынскіх пахаваннях знойдзены баявыя сякеры, жалезныя нажы і кінжалы, крэсівы, паясныя рамяні, спражкі, у жаночых — сярэбраныя (адзін з выявай птушкі) і бронзавыя пярсцёнкі, скроневыя кольцы, бранзалеты і завушніцы, бразготкі, бронзавыя бляшкі рознай формы ад галаўнога ўбору, абшытыя дробнымі шклянымі пацеркамі, кавалкі тканіны адзення, пражскія грошы XIV ст. і літоўскія дэнарыі XIV—XV ст.

З 2-й паловы ХІХ ст. вядомы як вёска ў Забалацкай воласці Лідскага павета Віленскай губерні, уласнасць графа М. Патоцкага.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Літаратура правіць

  • Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 702 с.; іл.
  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У. Андрыевіч і інш. — Мн.: БелЭн, 2015. ISBN 978-985-11-0839-4