Апостальская нунцыятура ў Беларусі

Апостальская нунцыятура Святога Прастола ў Рэспубліцы Беларусь — дыпламатычнае прадстаўніцтва (пасольства) Святога Прастола ў Рэспубліцы Беларусь. Утворана ў 1992 годзе, калі Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны са Святым Прастолам.

Нунцыятура Святога Прастола ў Рэспубліцы Беларусь
Ватыкан
Ватыкан
Беларусь
Беларусь
Адрас пр. Незалежнасці, 46Д, 220050 г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Пасол Антэ Ёзіч (з 2020)
Сайт nunciature.catholic.by

Гісторыя правіць

Апостальская нунцыятура, пастаяннае дыпламатычнае прадстаўніцтва Святога Прастола ў Беларусі, была заснавана Апостальскай граматай Папы Яна Паўла II «Qvantam tandem» 11 лістапада 1992 года, у дзень афіцыйнага ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Святым Прастолам і Рэспублікай Беларусь.

Пасля ўтварэння нунцыятура некаторы час знаходзілася ў Ватыкане. 18 мая 1994 года рэзідэнцыя нунцыя была перанесена ў Мінск і часова размешчана ў гасцініцы «Беларусь», вул. Старажоўская, 15. Затым нунцыятура пераехала ў памяшканне па адрасе вул. Заслаўская, 25. З лютага 1997 года месцам знаходжання Апостальскай нунцыятуры з’яўляецца арандаванае памяшканне па вул. Валадарскага 6. Канчатковае месца для размяшчэння дыпламатычнага прадстаўніцтва Святога Прастола пакуль не вызначана[1].

Першым нунцыем у Беларусі стаў Габрыэль Мантальва Ігера. 21 мая 2020 года Папа Францішак прызначыў новым Апостальскім нунцыем у Беларусі харвацкага арцыбіскупа-наміната Антэ Ёзіча[2].

Нунцыі правіць

Зноскі

Спасылкі правіць