Апостальскі адміністратар

Апостальскі Адміністратар (лац.: administrator apostolicus) — прызначаны Папам Рымскім кіраўнік Апостальскай адміністратуры або часовы выканаўца абавязкаў біскупа ў вакантнай або занятай дыяцэзіі, частцы дыяцэзіі або прыраўнанай да дыяцэзіі асобнай Царкве; таксама можа выступаць як духоўная асоба, надзеленая поўнай царкоўнай уладай над групай вернікаў (напрыклад, усходняга абраду). Прававы статус адміністратара падрабязна ўстанаўляецца ў папскай пастанове аб прызначэнні на пасаду. Апостальскі Адміністратар для дыяцэзіі прызначаецца тады, калі маюць месца сур'ёзныя перашкоды для кіравання ёю (напрыклад, адмова біскупа ад выканання службовых абавязкаў, выхад біскупа на пенсію) або ўтвараецца новая дыяцэзія. Калі Апостальскі Адміністратар прызначаецца для занятай дыяцэзіі, то паўнамоцтвы дыяцэзіяльнага біскупа і яго генеральнага вікарыя прыпыняюцца.

Спасылкі правіць