Апостал (Скарына)

АпосталКнига деания и послания апостольская, зовемая Апостал») — віленскае выданне Скарыны, якое выйшла ў свет у сакавіку 1525 года. Апостал — апошняе вядомае друкаванае выданне Скарыны.

Змест кнігі правіць

Выданне пачынаецца тытульным лістом, пасля ідзе прадмова («Деания светых апостолъ книгъ предмова», пасля якой змешчаны кнігі Дзеянняў Апосталаў, лісты апосталаў і лісты апостала Паўла, да іх таксама напісаны прадмовы. У канцы лістоў даецца агульнае пасляслоўе, а таксама тэкст пра ўжыванне ў выданні чырвонага колеру. Пасля ідуць службовыя раздзелы: «Соборнікъ двунадесять месяц», «Пятдесятница», «Четырдесятница».

Друкарскія асаблівасці выдання правіць

Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове са шматлікімі ліксічнымі і граматычнымі асаблівасцямі старабеларускай мовы. Адной з крыніц перакладу лічыцца Чэшская Біблія 1506 года. Некаторыя цяжкія для разумення словы вытлумачаны на палях. Кожная частка выдання мае прадмову, напісаная кніжным стылем старабеларускай мовы. У 22 прадмовах Скарына раскрывае маральна-этычную праблематыку і духоўную дасканаласць чалавека. Прадмовы, у параўнанні з прадмовамі да іншых кніг Бібліі, маюць больш царкоўна-рэлігійны характар. Фармат выдання — у адну восьмую аркуша, такі фармат быў зручным для шырокага карыстання. Аб'ём выдання — 351 аркушаў, якія сабраныя ў 45 сшыткаў. Сігнатура адсутнічае. Фаліяцыя на верхнім баку аркуша ўверсе справа. Выданне мае 2 тытульных ліста. Асноўныя раздзелы лістоў і Саборніка пачынаюцца спускавой паласой, рубрыкацыя выяўлена арнаментальнымі сродкамі. У Дзеяннях віньеткі папярэднічаюць раздзелам, перад якімі змешчаны анатацыі. Набор выкананы ў 10 радкоў вышынёй 53 мм, на паласе — 20 радоў. Апостал надрукаваны 2 фарбамі: дргая фарба (кінавар) выкарыстоўваецца для выяўлення рубрыкацыі і аблягчэння карыстання кнігаю. Чырвонай фарбаю надрукаваныя: Агульны загаловак кнігі на тытульным лісце і назва першага раздзела, указанні на бакавых палях дзён тыдня, ініцыялы на тытульным лісце, віньеткі-канцоўкі. Выданне не мае ілюстрацыю, аднак у ёй вялікая колькасць заставак, канцовак, гравіраваных буквіц.

Захавалася 10 экзэмпляраў Апостала.


Літаратура правіць

  • Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед./ Беларус. Сав. Энцыклапедыя; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с.: іл. ISBN 5-85700-003-3

Спасылкі правіць