Апунцыя (Opuntia) — род шматгадовых сукулентных раслін сямейства Кактусавыя (Cactaceae). Па разнастайнасці відаў, колькасць якіх дасягае 190, гэты род з'яўляецца адным з самых буйных у сямействе.

Апунцыя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Opuntia Tourn.) Mill., 1754


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19686
NCBI  106975
EOL  37701
GRIN  g:8512
IPNI  50640-3

Апісанне правіць

Сцяблы патоўшчаныя, сакаўныя, падзелены на членікі, укрытыя калючкамі і шматлікімі дробнымі тонкімі вышчарбленымі шчацінкамі (глахідыямі). Паводле формы членікаў апунцыі бываюць шарападобныя, цыліндрычныя і плрскія. Найбольш пашыраны формы з плоскімі членікамі. Лісце невялікае сакаўное, шылападобнае, рана ападае. Кветкі адзіночныя, двухполыя. Плады ягадападобныя.

Пашырэнне правіць

Апунцыі распаўсюджаныя на шырокіх тэрыторыях Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, уключаючы Вест-Індыю. У Мексіцы, якая з'яўляецца галоўным раёнам росту роду, знаходзіцца амаль палова відаў апунцыі. Паводле легенды ацтэкаў, Тэначтытлан (цяперашні Мехіка) быў заснаваны на месцы, дзе расла апунцыя, на якой сядзеў арол, што пажыраў змяю. Гэтая сцэна з легенды адлюстравана на гербе Мексікі. Два віды апунцыі распаўсюджаны ў Афрыцы[3].

Асобныя віды вырошчваюць у пакаёвай культуры.

Выкарыстанне правіць

Выдзяляюцца дэкаратыўныя віды. Некаторыя даюць ядомыя плады.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 277. — 671 с. с илл.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць