Апі[1] — гара ў сістэме Гімалаяў, вышыня 7132 м. Знаходзіцца ў заходняй частцы горнага масіва Гуранс-Гімал, на крайнім захадзе Непала, раён Дарчула. Першае ўзыходжанне ўдалося японскай экспедыцыі (Кацосі Хірабаясі і Гыльцэн Норбу) 10 мая 1960 года.

Апі

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — карта Непала