Араба-візантыйскія войны

Араба-візантыйскія войны — шэраг ваенных канфліктаў паміж Арабскім халіфатам і Візантыйскай імперыяй на працягу VIIXII стагоддзяў. Пачатак войн адзначыла ўварванне арабаў у Візантыю ў 630-я гады і пачатак тэрытарыяльных захопаў з іх боку. У выніку гэтых войн Візантыя пазбавілася вялікай колькасці сваіх тэрыторый на ўсходзе і поўдні: Палесціны, Сірыі, Егіпта, Паўночнай Афрыкі, Кіпра, Крыта, Сіцыліі, часткі Малой Азіі.

Араба-візантыйскія войны
Грэчаскі агонь, які шырока выкарыстоўваўся падчас араба-візантыйскіх войн
Грэчаскі агонь, які шырока выкарыстоўваўся падчас араба-візантыйскіх войн
Дата 6291054, 1169
Месца Палесціна, Сірыя, Егіпет, Крыт, Сіцылія, Паўночная Афрыка, Малая Азія, Усходняя Фракія
Вынік Захоп арабамі значных тэрыторый Візантыі, паспяховае контрнаступленне імперыі ў X-XI стагоддзях
Праціўнікі
 Візантыя Арабскі халіфат
Камандуючыя
Іраклій I,
Канстанцін III,
Канстант II,
Канстанцін IV,
Юсцініян II,
Леў III Ісаўр
Халід ібн Валід,
Муавія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пачатковая частка канфлікту працягвалася ў 634717 і скончылася другой арабскай аблогай Канстанцінопаля, пасля чаго арабы былі разбіты і была прадухілена пагроза захопу Малой Азіі імі.

У перыяд з 800-х і да 1169 года вайна, хоць і вялацякучая, працягнулася. Напачатку арабы захопліваюць паўднёвыя італьянскія тэрыторыі Візантыі (востраў Сіцылія) у IX і X стагоддзях. Аднак, пры імператарах македонскай дынастыі ў канцы X стагоддзі Візантыя пераходзіць у контрнаступленне і заваёўвае ў арабаў частку Леванта, а ў прыватнасці такі важны фарпост, як Антыёхію. Візантыйская армія ў тыя часы нават паставіла ў непасрэдную небяспеку Іерусалім. Арабскі султанат Алепа прызнаў сябе васалам Візантыі. У той час таксама былі адваяваны Крыт і Кіпр.

Пасля заваяванняў сельджукаў становішча цалкам змянілася. Візантыя была выбіта з Малой Азіі, значна быў саслаблены і Абасідскі халіфат. Важнейшых канфліктаў паміж арабамі і Візантыяй не было.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць