Аравія Петрэйская

Аравія Петрэйская (лац.: Arabia Petraea), Аравія — памежная правінцыя Рымскай імперыі, створаная напачатку II стагоддзя[1].

Правінцыя Аравія Петрэйская на карце Рымскай імперыі (на 117 год)

Аравія ўвайшла ў склад імперыі ў 106 годзе пры Траяне ў выніку анексіі Набатэйскага царства. Стратэгічна правінцыя забяспечвала бяспеку Сірыі, Іўдзеі і Егіпта з паўднёвага ўсходу, а таксама бяспеку марскіх шляхоў па Чырвоным моры[2]. Уключала тэрыторыі сучаснай Іарданіі, поўдзень сучаснай Сірыі, тэрыторыі Сінайскага паўвострава і паўночна-заходняй Саудаўскай Аравіі. Адміністрацыйным цэнтрам правінцыі была Босра. Прыкладна ў 297 годзе (пры Дыяклетыяне) Аравія была падзелена на дзве правінцыі, паўднёвую і паўночную, з цэнтрамі Петрай і Босрай[1].

Рымскі перыяд быў перыядам аднаўлення эканамічнага росквіту Аравіі. Рымляне адрамантавалі старую Царскую дарогу. У аравійскіх гарадах з'явілася шмат новых пабудоў. Караванны гандаль з парфянамі на ўсходзе квітнеў. Раманізацыя закранула гэту правінцыю, але не ў такой ступені, як астатнія. У кіраванне Септымія Сервера тэрыторыя правінцыі Аравія Петрэйская была пашырана.

Пры імператары Дыяклетыяне легіянерамі ў Аравіі, якая адышла да дыяцэзіі Усход, быў пабудаваны шэраг умацаванняў, якія атрымалі назву Арабскі лімес. У позняй антычнасці ён быў дэмантаваны. Пасля падзелу Рымскай імперыі, Камяністая Аравія стала часткай Усходу. Імператар Анастасій I прызнаў незалежную федэрацыю арабскіх плямёнаў з Емена як рымскага саюзніка пры ўмове, што яны будуць абараняць усходнія межы. Іх цар атрымаў тытул патрыкія. У 604 годзе, калі Сасаніды ўварваліся ў Візантыйскую імперыю, арабы ўжо не ваявалі за візантыйцаў і запатрабавалася амаль чвэрць стагоддзя, пакуль імператар Іраклій не выгнаў захопнікаў у Ірана-візантыйскай вайне (602—628). Неўзабаве Аравія ўвайшла ў склад Арабскага халіфата.

Зноскі правіць

  1. а б Аравия — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (3-е выданне)
  2. История Древнего Рима: Учебник / Под ред. В. И. Кузищина. — 2-е изд., перераб. и доп. — м: «Высшая школа», 1982. — С. 220.

Літаратура правіць

  • Набатэйцы Архівавана 2 студзеня 2012.
  • Glen Bowersock: Roman Arabia. Cambridge/MA 1983.
  • Rudolf Ernst Brünnow, Alfred von Domaszewski: Die Provincia Arabia. 3 Bände, Straßburg 1904—1909.
  • Maurice Sartre: Trois Études sur l’Arabie romaine et byzantine. Brüssel 1982.