Арагуа́я[1] (парт.: Araguaia) — рака ў Паўднёвай Амерыцы, у Бразіліі, левы прыток ракі Такантынс (басейн Амазонкі).

Арагуая
парт. Araguaia
Характарыстыка
Даўжыня 2630 км
Басейн 370 000 км²
Расход вады 8 500 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Бразільскае нагор’е
 • Каардынаты 17°58′ пд. ш. 53°04′ з. д.HGЯO
Вусце Такантынс
 • Месцазнаходжанне штат Такантынс
 • Каардынаты 5°22′34″ пд. ш. 48°43′08″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Такантынс → Амазонка
Краіна
physical
Арагуая
Арагуая
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 2630[1] (прыблізна 2670[2]) км. Плошча вадазбору 370 000[1][2] км². Сярэдні расход вады каля 8500[1][2] м³/с.

Басейн ракі Такантынс

Выток ракі знаходзіцца на паўднёва-заходнім ускрайку Бразільскага нагор’я[1] і дакладна не вызначаны (у горным масіве Арара ў штаце Мату-Гросу або ў горным хрыбце Кайапу на мяжы штатаў Гаяс і Мату-Гросу)[2]. Працякае ў напрамку з поўдня на поўнач. У сярэднім цячэнні рака разгаліноўваецца на 2 рукавы, утвараючы самы вялікі рачны востраў Бананал (даўжыня каля 320 км, найбольшая шырыня 60 км, плошча 19 162 км²[2]). Упадае ў раку Такантынс у аднайменным штаце. У ніжнім цячэнні на рацэ парогі. Суднаходная на 1300[1] км ад вусця.

Прытокі: Рыу-да-Морт, Баніту, Гаркаш, Тапірарэ, Клару, Вермільу, Тукупа, Чаванту і інш. Каля ракі гарады[2] Барра-ду-Гарсас, Арагарсаш, Аруанан, Луіс-Алвіс, Сан-Феліс-ду-Арагуая, Санта-Тэрэзіна, Арагуасема, Кансейсан-ду-Арагуая, Сао-Джэралду-ду-Арагуая і інш.

Зноскі

  1. а б в г д е Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1.
  2. а б в г д е Арагуая // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org (руск.)

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — С. 450.
  • География. Современная иллюстрированная энциклопедия. / Под редакцией проф. А. П. Горкина. — М.: Росмэн, 2006. (руск.)
  • Арагуая // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 34. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць