Араксія Ашотаўна Даўцян

Араксія Ашотаўна Даўцян (22 красавіка 1949, Мілан28 ліпеня 2010, Масква) — армянская оперная спявачка (сапрана).

Аракс Даўцян
Дата нараджэння 22 красавіка 1949(1949-04-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 ліпеня 2010(2010-07-28) (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна  СССР
 Арменія
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал[d]
Калектывы Вялікі тэатр, Сімфанічны аркестр Дзяржтэлерадыё Арменіі
Узнагароды
Народны артыст Рэспублікі Арменія— 2004 Заслужаны артыст Армянскай ССР — 1987
Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі
Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў звычайнай сям'і — бацька быў вайсковым лётчыкам, маці — медычны працаўнік. Пасля адстаўкі бацькі сям'я вяртаецца з Расіі ў Ерэван, дзе будучая спявачка паступае ў музычную школу імя Сараджава ў клас фартэпіяна. Дырэктар школы — вядомая спявачка Малання Чалахян адкрыла ў дзяўчынкі выдатныя вакальныя дадзеныя і стала займацца з ёй.

У 1984 г., пасля перамогі на конкурсе ім. Виотти у Верчэлі, была запрошана ў Вялікі тэатр, дзе яна дэбютавала ў партыі Віялеты («Травіята» Вердзі). Наступны сур'ёзны поспех прынесла ёй канцэртнае турнэ ў ЗША і па краінах Еўропы з аркестрам «Віртуозы Масквы» пад кіраваннем Уладзіміра Співакова.

Выступала больш за ў 120 аўтарытэтных канцэртных залах свету: «Карнэгі Хол» (Нью-Ёрк), «Гаво» (Парыж), «Канцэрт Гебау» (Амстэрдам), «Сентр Хол» (Токіа) і г.д., супрацоўнічала з такімі вядомымі артыстамі, як Рыкарда Шаі, Генадзь Раждзественскі, Клаўс Петэр Флор, Алена Абразцова, Тамара Сіняўская і інш.

Выкладала вакал у Дзяржаўнай кансерваторыі ім. Камітаса (з 1997 г. — прафесар кансерваторыі), а таксама ў Маскве, дзе працавала да канца жыцця.

Была аднадумцам апазіцыйнага руху Арменіі і змагалася за свабоду палітвязняў.

Узнагароды і званні правіць

Зноскі

Спасылкі правіць