Аранжавая Свабодная Дзяржава

Аранжавая Свабодная Дзяржава, або Аранжавая Рэспубліка (афр.: Oranje Vrystaat) — незалежная дзяржава, пазней правінцыя ў складзе Паўднёва-Афрыканскага Саюза і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, непасрэдны папярэднік цяперашняй правінцыі Фры-Стэйт.

Бурская рэспубліка
Аранжавая Свабодная Дзяржава
Oranje-Vrijstaat
Герб Аранжавай Свабоднай Дзяржавы Сцяг Аранжавай Свабоднай Дзяржавы
Герб Аранжавай Свабоднай Дзяржавы Сцяг Аранжавай Свабоднай Дзяржавы
Гімн: «Vrystaatse Volkslied»
(«Народная песня Свабоднай Дзяржавы»)
< 
 >
1854 — 1902

Сталіца Блумфантэйн
Мова(ы) Нідэрландская (афіцыйна), афрыкаанс
Афіцыйная мова нідэрландская
Грашовая адзінка Фунт Аранжавай Свабоднай Дзяржавы
Плошча 181.299 км² (1875)
Насельніцтва 100 тыс. (1875)
Форма кіравання Рэспубліка
Гісторыя
 • 17 лютага 1854 Утворана
 • 18801881 Першая англа-бурская вайна
 • 18991902 Другая англа-бурская вайна
 • 31 мая 1902 Ліквідавана
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Размешчаная паміж рэкамі Вааль і Аранжавая. Засяленне гэтай вобласці еўрапейцамі пачалося ў 1830-я гады, калі галандскія каланісты-буры збеглі ўглыб краіны ад англійскага валадарства, якое ўсталявалася ў Капскай калоніі, падчас так званага Вялікага трэка. Да гэтага тут насялялі ў асноўным плямёны сота (басота, басута).

У 1846 годзе Генры Дуглас Уардэн, брытанскі рэзідэнт сярод плямёнаў, якія насялялі тэрыторыі за Аранжавай, набыў ферму Блумфантэйн, вакол якой хутка вырас горад, які стаў сталіцай гэтага рэгіёна. У 1848 годзе Брытанія далучыла гэтую тэрыторыю пад назвай «Калонія Аранжавай ракі» (англ.: Orange River Sovereignty). 17 лютага 1854 года Брытанія прызнала незалежнасць рэспублікі, а 23 лютага таго ж года была падпісана Канвенцыя Аранжавай ракі, або Блумфантэйнская, паводле якой новая дзяржава стала звацца Аранжавай Свабоднай Дзяржавай (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, або Трансвааль, стала незалежнай двума гадамі раней).

З адкрыццём радовішчаў золата і дыяментаў у Аранжавую Свабодную Дзяржаву, як і ў Трансвааль, узмацніўся прыток замежнікаў-ойтландэраў, чые правы былі сур’ёзна абмежаваныя законам. У 1899 годзе ў Блумфантэйне прайшла канферэнцыя з удзелам прэзідэнта Аранжавай Рэспублікі Мартынуса Стэйна, лідара Трансвааля Паўля Кругера і губернатара Капскай калоніі сэра Альфрэда Мілнера, аднак яна не змагла разрадзіць напругу, якая ўсё больш узрастала, і ў тым жа годзе Аранжавая Рэспубліка ўслед за Трансваалем абвясціла вайну Англіі. 13 сакавіка 1900 года англічане ўвайшлі ў Блумфантэйн. У 1902 годзе ў Ферэніхінгу была падпісаная дамова, паводле якой Аранжавая Свабодная Дзяржава ўвайшла ў Брытанскую імперыю як Калонія Аранжавай ракі, аднак Брытанія абяцала ў будучыні падаць ёй самакіраванне, захоўвала магчымасць выкладання ў школах нідэрландскай мовы і падавала іншыя некаторыя прывілеі.

Аранжавая Свабодная Дзяржава на карце ПАР да 1994 года (бантустаны не паказаны)

У 1910 годзе Аранжавая Свабодная Дзяржава ўвайшла ў склад Паўднёва-Афрыканскага Саюза, судовай сталіцай якога стаў Блумфантэйн. У сцяг ПАС быў уключаны сцяг Аранжавай Свабоднай Дзяржавы (белыя і аранжавыя палосы з сцягам Нідэрландаў у кантоне). У эпоху апартэіду на тэрыторыі правінцыі быў створаны невялікі бантустан Кваква. З 1994 года правінцыя носіць назву Фры-Стэйт.

Вядомыя жыхары правіць