Ара́нская мо́ва — дыялект гасконскай (варыянт аксітанскай мовы, якая належыць да групы раманскіх моў; распаўсюджаны на поўдні Францыі), на якім гавораць у даліне Валь-д'Аран у Іспаніі. Мае афіцыйны статус у раёне Валь-д'Аран і з 1984 вывучаецца ў школах. Каля 90 % жыхароў даліны разумеюць яго і 65 % могуць гаварыць на ім. Большасць аранцаў могуць таксама свабодна гаварыць на каталонскай, іспанскай, французскай.

Аранская
Аранская мова і тэрыторыя аксітанскай мовы
Аранская мова і тэрыторыя аксітанскай мовы
Саманазва aranés
Краіны Іспанія
Рэгіёны Каталонія (Валь-д’Аран)
Афіцыйны статус Іспанія, Валь-д'Аран
Арганізацыя, якая рэгулюе Conselh[d] і Institut d'Estudis Aranesi[d]
Агульная колькасць носьбітаў 3814
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская
 Раманская

  Аксітана-раманская
Пісьменнасць лацініца
Linguasphere 51-AAA-ff
IETF oc-aranes
Glottolog aran1260

Гл. таксама правіць