Ара (арм.: Արա լեռ) — патухлы вулкан у Арменіі, размешчаны ў Арагацотнскай вобласці, паміж рэкамі Раздан і Касах. Вышыня гары над узроўнем мора роўная 2577 метраў. Вулкан мае форму няправільнага конуса са ссечанай вяршыняй і колцападобным кратарам. З карысных выкапняў на гары сустракаюцца андэзітабазальт і андэзіт.

Ара лер
арм. Արալեռ
Ара лер
Ара лер
40°24′20″ пн. ш. 44°27′08″ у. д.HGЯO
Краіна
РазмяшчэннеСцяг Арменіі Арменія, Арагацотнская вобласць 
Вышыня вяршыні2577 м 
Ара лер (Арменія)
Ара лер
Арменія Арагацотн яшчэ не мае пазіцыйнай карты.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Флора правіць

У падножжа гары распасціраюцца паўпустэльныя, зарослыя палыню, землі. Больш узнёслыя часткі пакрыты стэпамі. На паўночным схіле вулкана сустракаюцца дубовыя гаі і хмызнякі. У цёплую пару года гара пакрываецца пярэстымі прыгожымі колерамі.

Фаўна правіць

На гары сустракаецца мноства жывёл. На камяністых частках вяршыні асабліва шмат атрутных змеяў.

Легенды правіць

Па паданні гара названа імем цара Ара Цудоўнага. Падчас бітвы супраць асірыйскай царыцы Семіраміды Ара размясціў сваё войска ў падножжа Аралера, а царыца заняла пазіцыі на схілах Оціса.

Паводле легенды, гара Аралер ёсць цела Ара Цудоўнага. Здалёк гара падобна на чалавека, які ляжыць з рукамі на грудзі[1].

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць