Арва Антонавіч Метс

Арва Антонавіч Метс (29 красавіка 1937 — 1997) — рускі паэт, тэарэтык і практык рускага верлібра, перакладчык.

Арва Антонавіч Метс
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 29 красавіка 1937(1937-04-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 1997[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мовазнавец, паэт, перакладчык
Мова твораў руская

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 29 красавіка 1937 года Таліне ў сям’і лютэранкі і праваслаўнага.

Скончыў Ленінградскі бібліятэчны інстытут. Працягнуў вучобу ў Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага. Быў арганізатарам літаратурных вечароў у Маскве. У 1975—1991 гг. працаваў у аддзеле паэзіі часопіса «Новы мір». Кіраваў літаратурным клубам «На Таганке». Яго вершы публікаваліся ў літаратурных часопісах СССР і Расіі. Пры жыцці выйшлі тры яго кнігі. Пасмяротнае выданне 2006 году з’яўляецца амаль поўным зборам яго тэкстаў. Вершы Метса публікаваліся таксама ў перакладзе на ангельскую, нямецкую, хіндзі і іншыя мовы.

Арва Метс пра сабе правіць

Пасля паэтаў,
якія не любяць прастату,
я жадаю — да яе вытокаў.
Жадаю дадому,
дзе бацька — садоўнік
і збірае кнігі.
Маці мая ўсё паўнее
І затыхаецца -
быццам нясе на сабе
мяне, маю паэзію,
заблытанае жыццё і пошукі.

Беларускія пераклады правіць

Бібліяграфія правіць

Кнігі правіць

  • «Лебеди над Челнами» (Сб. стихов членов литобъединения «Орфей» г. Набережные Челны / Сост. А Метс, А. Василевский, предисл. У. Хусаинова), Москва, изд. «Известия», 1981, — 79 c.
  • «Таллинские камни» — стихи и переводы, Москва, изд. «Известия», 1989. Издано на средства автора) , — 30 c.
  • «Годовые кольца» — стихи, Москва, 1992, изд. «Автор» (производственное объединение), — 43 c. ISBN 5-85212-055-3
  • «Стихи» / Кол.авт. Моск. гос. музей В.Сидура . — Москва : 1995. — 15 с; (Вечера в Музее Сидура ; Вып.11)
  • «В Осенних лесах» — стихи, переводы, статьи, Москва, 2006, Серия «Русский верлибр» — 276 c. ISBN 5-7493-1063-7 (без издательства)

Тэксты ў анталогіях правіць

Зноскі

Спасылкі правіць