Аргенцінцы (саманазва - argentinos, ад назвы краіны) — народ у Паўднёвай Амерыцы, асноўнае насельніцтва Аргенціны. Як народ, аргенцінцы сфарміраваліся ў выніку масавай міграцыі еўрапейцаў, пераважна галісійцаў, баскаў, італьянцаў, іспанцаў , да 1/4 з цэнтральнай і ўсходняй Еўропы (украінцы, беларусы), а таксама арабаў. Колькасць - больш 40 млн. чалавек. (2008). Жывуць таксама ва Уругваі, Парагваі, Чылі, Мексіцы, ЗША. Большасць вернікаў - каталікі. Мова - іспанская (аргенцінскі варыянт), раманскай групы індаеўрапейскай моўнай сям'і.

Аргенцінцы
Чэ Гевара Францыск, Папа Рымскі Ціта Мерэлья Хорхэ Борхес
Хуліа Картасар Дыега Марадона Хуан Фанхіа Ліянель Месі
Саманазва Argentinos
Колькасць 41 млн. чал.
Рассяленне Сцяг Аргенціны Аргенціна:40,1 млн.
 Іспанія: 229 009
Сцяг ЗША ЗША:144 023
Сцяг Ізраіля Ізраіль: 43 718
Сцяг Бразіліі Бразілія: 25 826
 Уругвай: 23 943
Сцяг Канады Канада: 14 877
Этнічныя мовы іспанская
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) каталіцтва
Расавы тып еўрапеоідная раса
Геаграфічна-моўная група раманскія народы
Блізкія этнасы лацінаамерыканцы, іспанцы

Этнагенез правіць

Да прыходу іспанцаў тэрыторыю сучаснай Аргенціны засялялі індзейцы розных культурных тыпаў:

1) шматлікія народы перадгор'яў Анд, якія зведалі ўплыў кечуа, якія стварылі культуру Дыягіта, займаліся земляробствам;

2) індзейцы Чака , паляўнічыя і збіральнікі (групы тоба, матакі, тупі, аравакаў);

3) народы міжрэчча Параны, Уругвая і дэльты Ла-Платы (група гуарані і інш), якія займаліся падсечна-агнявым земляробствам;

4) індзейцы Пампы і Патагоніі (тэуэльчэ, араўканы), паляўнічыя на страўсаў і гуанака;

5) агнязямельцы (она, яганы, алакалуф).

Іспанская каланізацыя пачалася ў XVI стагоддзі. Яна ішла з боку Чылі, Перу і Парагвая. У атрадах заваёўнікаў было шмат метысаў. У далейшым у фарміраванні аргенцінцаў ўдзельнічалі іспанцы, крэолы (прамыя нашчадкі іспанцаў, якія нарадзіліся ў Амерыцы), метысы, негры і мулаты. Індзейцы хутка выміралі або змешваліся з іншымі групамі. У прыбярэжным раёне этнаўтваральнымі групамі сталі крэолы, якія узначалілі рух за незалежнасць, і змешанае насельніцтва Пампа - пастухі гауча. Пасля Вайны за незалежнасць (1810-1826) з'явілася паняцце аргенцінскага народа, а крыху пазней - аргенцінскай нацыі.

У канцы XIX - пачатку XX стагоддзяў вырасла іміграцыя з еўрапейскіх краін, у асноўным з блізкіх па мове Іспаніі і Італіі, прычым іміграцыя з апошняй пераважала (з 1857 па 1940 год у краіну перасялілася 2 мільёны іспанцаў і 3 мільёны італьянцаў, 2 мільёны складалі імігранты з іншых краін Еўропы). Раслі тэмпы урбанізацыі і развіцця прамысловасці. Насельніцтва краіны рэзка вырасла з 1,9 мільёна жыхароў ў 1869 годзе да 7,9 мільёна ў 1914. У наступныя гады рост насельніцтва знізіўся, дэмаграфічная абстаноўка стабілізавалася.

Літаратура правіць

  • Аргенцінцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).