Аркадзь Мікалаевіч Дзенісевіч

Аркадзь Мікалаевіч Дзенісевіч (1940, в. Вашчынічы, цяпер Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі мастак, мастацтвазнаўца, педагог, паэт.

Аркадзь Дзенісевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1940
Месца нараджэння
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мастак, паэт, мастацтвазнавец, педагог

Біяграфія правіць

У 50-гадовым узросце паступіў на факультэт мастацтвазнаўства[1], атрымаў вышэйшую адукацыю[2].

Выкладаў гісторыю сусветнай культуры ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя Пушкіна. З 1991 — педагог Брэсцкай дзіцячай мастацкай школы.

Жыве ў Брэсце.

Творчасць правіць

Пісаць вершы пачаў яшчэ ў школе. Выдаў зборнік «Скарбніца жыцця».

У 1959 намаляваў першую карціну «Паляванне на львоў» (копія твору невядомага мастака). Першыя аўтарскія працы з’явіліся ў сярэдзіне 1960-х[3]. У творчасці пераважае тэма старажытнай архітэктуры: храмы, замкі, архітэктурныя відарысы. Радзіме прысвечаныя творы «Пружанская вясна», «Ясельда», «Палескі край»[1]. Адбыліся чатыры персанальныя выстаўкі.

Займаўся аздабленнем інтэр’ераў будынку Брэсцкага аблвыканкама, абласной бібліятэкі, Іванаўскай дзіцячай бібліятэкі, школьнага музея ў вёсцы Махро Іванаўскага раёна, Драгічынскага ваенна-гістарычнага музея імя Удавікова, музея «Бездзежскі фартушок»[3].

Даследуе творчасць Напалеона Орды і Юзафа Крашэўскага. Выдаў кнігу «Тэндэнцыі класіцызму і рамантызму ў творах Напалеона Орды», манаграфію «Ю. І. Крашэўскі. Этнаграфія. Графіка. Жывапіс»[3][4].

Бібліяграфія правіць

  • Тенденции классицизма и романтизма в архитектурном пейзаже Наполеона Орды / А.Н. Денисевич. — Брест, 2008. — 114 с. — ISBN 978-985-6814-66-5.
  • Денисевич, А.Н. Ю.И. Крашевский. Этнография. Графика. Живопись / А.Н. Денисевич, А.А. Денисевич. — Брест: ОАО «Брестская типография», 2012. — 180 с.

Зноскі

  1. а б Ніна Шабуня.. Сустрэча на радзіме. Раённыя будні. Праверана 13 мая 2014.(недаступная спасылка)
  2. Мастацтвазнаўца. Мастак. Паэт. Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Міколы Засіма. Праверана 13 мая 2014.(недаступная спасылка)
  3. а б в Зялевіч 2010.
  4. Яўген Бяласін.. І мастак, і пісьменнік. Брестский курьер. Праверана 13 мая 2014.(недаступная спасылка)

Літаратура правіць