Аркадзь Натанавіч Стругацкі

Арка́дзь Ната́навіч Струга́цкі (28 жніўня 1925, Батумі — 12 кастрычніка 1991, Масква) — расійскі савецкі пісьменнік, сцэнарыст, перакладчык. Працаваў у суаўтарстве з братам Барысам Стругацкім.

Аркадзь Натанавіч Стругацкі
руск.: Аркадий Стругацкий
Асабістыя звесткі
Псеўданімы С. Бережков і С. Ярославцев
Дата нараджэння 28 жніўня 1925(1925-08-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 кастрычніка 1991(1991-10-12)[1][2][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Натан Залманавіч Стругацкі[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, сінхронны перакладчык, сцэнарыст, пісьменнік навуковай фантастыкі, перакладчык
Гады творчасці 19461991
Жанр навуковая фантастыка
rusf.ru/abs/

Біяграфія правіць

Бацька — мастацтвазнаўца, маці — настаўніца. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны працаваў на будаўніцтве ўмацаванняў, затым — у гранатнай майстэрні. У канцы студзеня 1942 года разам з бацькам эвакуіраваўся з блакаднага Ленінграда. Цудам выжыў — адзіны з усяго вагона. У Волагдзе пахаваў бацьку. Апынуўся ў горадзе Чкалаў (цяпер — Арэнбург). У горадзе Ташла Арэнбургскай вобласці працаваў на малакапрыёмным пункце, там жа быў прызваны ў армію. Вучыўся ў Акцюбінскім артвучылішчы. Вясной 1943 года быў адкамандзіраваны ў Маскву, у Ваенны інстытут замежных моў. Скончыў яго ў 1949 годзе па спецыяльнасці — перакладчык з англійскай і японскай моў. Быў на выкладчыцкай працы ў Канскай школе ваенных перакладчыкаў, служыў дывізіённым перакладчыкам на Далёкім Усходзе. Дэмабілізаваўся ў 1955 годзе. Працаваў у «Рэфератыўным часопісе», затым рэдактарам у Дзіцячым выдавецтве і Дзяржпалітвыдаце. Апублікаваў 25 раманаў і аповесцяў, апавяданні, некалькі сцэнарыяў. Сумесна з братам прымаў удзел у напісанні сцэнарыяў і працы над фантастычнымі фільмамі, сярод якіх вылучаецца кінафільм «Сталкер» (рэжысёр — А.Таркоўскага).

Быў членам рэдкалегіі розных зборнікаў і перыядычных выданняў: «Свет прыгод», «Бібліятэка сучаснай фантастыкі», «Веды — сіла», з 1985 года — «Уральскі следапыт». Узначальваў метадычную раду па працы з КАФ пры Усесаюзным таварыстве кнігалюбаў, быў членам Усесаюзнага Савета КАФ, затым яго старшыня.

Займаў выбарныя пасады ў секцыі прозы Маскоўскага аддзялення СП РСФСР, Савеце па навукова-фантастычнай і прыгодніцкай літаратуры СП РСФСР, Савеце па фантастыцы і прыгодам СП СССР.

Меў дваіх дзяцей, унукаў. Жыў у Маскве.

Зноскі

  1. а б Аркадий Стругацкий // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Virtual International Authority File[Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 25 мая 2018.

Літаратура правіць