Арка Траяна (Беневента)

Арка Трая́на (гістарычная назва — «Залатыя вароты», лац.: porta aurea) — трыумфальная арка на поўдні Італіі ў г. Беневент, узведзеная ў гонар імператара Траяна на найважнейшым скрыжаванні Апіевай дарогі, на пачатку новай Траянавай дарогі (Via Traiana) з Беневента ў Брундзізій. Збудаванне памерам 15.6 м x 8.6 м было пабудавана ў 114—117 гг., архітэктар (меркавана) Апаладор Дамаскі.

Славутасць
Арка Траяна
41°07′57″ пн. ш. 14°46′45″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль старажытнарымская архітэктура[d]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На абодвух баках атыка размешчаны адзін і той жа пасвячальны надпіс:

IMP[ERATORI] CAESARI DIVI NERVAE FILIO NERVAE TRAIANO OPTIMO AVG[USTO] GERMANICO DACICO PONTIF[ICI] MAX[IMO] TRIB[UNICIA] POTEST[ATE] XVIII IMP[ERATORI] VII CO[N]S[ULI] VI P[ATRI] P[ATRIAE] FORTISSIMO PRINCIPI SENATVS P[OPULUS]Q[UE] R[OMANUS]

Імператару, Цэзару, сыну боскага Нервы, Нерве Траяну, найлепшаму Аўгусту Германскаму, Дакійскаму[1], вялікаму пантыфіку, у 18-ы раз трыбуну, у 7-ы раз імператару, у 6-ы раз консулу, айцу айчыны, наймагутнейшаму прынцэпсу — сенат і народ Рыма.

На невялікім фрызе аркі (адзіны цалкам захаваны рымскі «трыумфальны» фрыз) адлюстраваны трыумф Траяна пасля вайны з дакамі, якая скончылася ў 106 г. поўнай перамогай рымлян[2]. Каб правільна «прачытаць» яго, неабходна пачаць агляд з паўночна-ўсходняга боку аркі і рухацца вакол яе па гадзіннікавай стрэлцы.

Зноскі

  1. Маюцца на ўвазе перамогі Траяна над германцамі і дакамі.
  2. Сам трыумф прайшоў у 107 годзе і быў неверагодна пышным: ён доўжыўся 123 дні.

Литература правіць

  • Bernard Andreae: Zum Triumphfries des Trajansbogens von Benevent. In: Römische Mitteilungen 86 (1979), 325—329.

Гл. таксама правіць