Армізд II (Хармізд) — шахіншах Ірана і ан-Ірана з 302 па 309 год, з дынастыі Сасанідаў.

Армізд II
шахіншах імперыі Сасанідаў[d]
302 — 309
Папярэднік Нарсэ[d]
Пераемнік Атурнарсэ[d]
Нараджэнне III стагоддзе
Смерць 309
Месца пахавання
Род Сасаніды[d]
Бацька Нарсэ[d]
Маці Shapurdukhtak of Sakastan[d]
Жонка Ifra Hormizd[d][1]
Дзеці Шапур II, Ardashir II[d], Атурнарсэ[d], Харміздухт[d], Hormizd[d] і Zamasp[d]
Веравызнанне зараастрызм
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Манета Армізда II
Рэльеф Армізда II

Армізд быў сынам шахіншаха Нарсэ, які адрокся ад прастола. Ён быў у шлюбе з кушанскай прынцэсай. Пасля адрачэння свайго бацькі ад прастола Армізд стаў яго пераемнікам. Вельмі мала вядома пра яго кіраванне. Нягледзячы на тое, што ён здаваўся мяккім, мудрым і добразычлівым, цар кіраваў жорстка. Ён аднавіў пераслед маніхеяў. Армізд паслаў войскі ў Сірыі, каб запатрабаваць даніну з Гасанідаў, якія падтрымалі Рым. Паводле Хронікі Сеерты ён вёў вайну супраць рымлян, каб адпомсціць за паражэнне свайго бацькі, а Хроніка Арбелы сцвярджае што, калі пачаліся ганенні на хрысціян з боку рымскіх імператараў, ён сабраў вялікае войска, уварваўся ў рымскія тэрыторыі і разрабаваў шматлікія гарады. Дакладнасць гэтых звестак знаходзіцца пад пытаннем. Пасля яго смерці царом стаў яго сын Шапур II.

Зноскі

  1. Персідская Вікіпедыя — 2003.

Літаратура правіць