Арнітафа́ўна (ад грэч. órnis, род. склон órnithos — птушка + фаўна), авіфаўна (ад лац.: avis — птушка + фаўна) — гістарычна сфарміраваная сукупнасць відаў птушак пэўнай мясцовасці, краіны або геалагічнага перыяду. Сусветная арнітафаўна аб'ядноўвае каля 8,6 тысяч відаў.

Асноўныя зоагеаграфічныя падраздзяленні сушы, якія захавалі сваё значэнне дагэтуль, былі ўсталяваны англійскім навукоўцам Філіпам Склейтэрам галоўным чынам на падставе распаўсюджання птушак:

Сучасная арнітафауна ў Паўночным паўшар'і склаліся, відаць, у плейстацэне і пазней, у Паўднёвым — у пліяцэне.

Беларусь правіць

На Беларусі 18 атрадаў, каля 300 відаў і падвідаў. Найбольш пашыраны вераб'інападобныя — 92 віды. Сучасныя рысы набыла ў пасляледавіковы перыяд. Эндэмікі адсутнічаюць. Мяшаная, паходзіць ад еўрапейскага (птушкі шыракалістых лясоў), сібірскага (птушкі цемнахвойных лясоў) і міжземнаморскага (птушкі хмызнякоў і адкрытых прастораў) тыпаў фаўн. Найбольшая колькасць відаў (81) гняздуецца ў лясах, 52 віды — прыбярэжна-водныя. 224 віды гняздуюцца, 66 — мігранты або выпадкова залётныя, 9 трапляюцца толькі зімой. Паляўнічыя віды: цецярук, слонка, бакас, дупель, глушэц, рабчык, крыжанка, чыркі, шэрая курапатка і інш. У Чырвонай кнізе Беларусі 75 відаў.

Зноскі

  1. В. Бейчек, К. Штястны. Птицы. Иллюстрированная энциклопедия. — М.: ООО «Издательство Лабиринт Пресс», 2004. — С. 7. — 288 с. — ISBN 5-9287-0615-4.

Літаратура правіць