Арсенцій Яфімавіч Казлоў

Арсенцій Яфімавіч Казлоў (Арсен Яўхімавіч[1]) (23 лютага 1919[1], Газьба, Гарадоцкі раён — 12 жніўня 1971, Мяжа, Гарадоцкі раён) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Арсенцій Яфімавіч Казлоў
Дата нараджэння 23 лютага 1919(1919-02-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 жніўня 1971(1971-08-12) (52 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Гады службы 1939—1945
Званне старшы сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна
Ордэн Славы
Ордэн Славы
медалі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся вёсцы Газьба Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў пачатковую школу. На службе ў Чырвонай Арміі з кастрычніка 1939 г. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з чэрвеня 1941 г. Пры фарсіраванні ракі Дунай у раёне населенага пункта Харта на тэрыторыі Венгрыі старшы сяржант А. Я. Казлоў камандаваў аддзяленнем 258-га інжынерна-сапёрнага батальёна 56-ай інжынерна-сапёрнай брыгады. Лодкі з дэсантам накіроўваліся да правага берага, пераадолелі ўжо большую палову ракі, калі фашысты прыкмецілі дэсантнікаў і адкрылі моцны кулямётны агонь. Пад яго абстрэл трапіла лодка А. Я. Казлова. Старшы сяржант не разгубіўся, саскочыў у ваду і пагнаў лодку да берага. У гэты момант ён быў паранены асколкам гранаты, аднак працягваў бой. Разам з іншымі кінуўся ў атаку, у ліку першых уварваўся ў траншэю ворага, аўтаматнай чаргой знішчыў двух нацыстаў. Ад страты крыві страціў прытомнасць і быў дастаўлены ў шпіталь.

За мужнасць, адвагу і знаходлівасць пры фарсіраванні Дуная гвардыі старшаму сяржанту А. Я. Казлову 24.03.1945 г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Перамогу сустрэў у Аўстрыі. Адтуль дэмабілізаваўся і вярнуўся ў родныя мясціны. Жыў у вёсцы Мяжа, працаваў у МТС, затым у саўгасе «Межанскі». Памёр А. Я. Казлоў 12 жніўня 1971 г. Пахаваны на вайсковых могілках у горадзе Гарадок.

Узнагароды правіць

Памяць правіць

  • Абеліск у вёсцы Мяжа.
  • У гонар А. Я. Казлова названыя вуліца ў Гарадку і саўгас у Гарадоцкім раёне.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць