Арсен Восіпавіч Турцэвіч

Арсен Восіпавіч Турцэ́віч (7 (19) мая 1849, Мінская губерня — пасля 1915) — археограф і гісторык.

Арсен Восіпавіч Турцэвіч
Дата нараджэння 1848
Месца нараджэння Старыя Хракавічы, Рэчыцкі павет, Мінская губерня
Дата смерці 1915
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера гістарыяграфія
Месца працы Віленская камісія для разбору і выдання старажытных актаў
Альма-матар
  • Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт[d]

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям'і святара Харкавіцкай Мікалаеўскай царквы Іосіфа Сямёнавіча Турцэвіча.

Скончыў 4 класы Мінскага духоўнага вучылішча, з якога перайшоў у Мазырскую гімназію, дзе скончыў таксама 4 класы (1868).

У 1872 годзе скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт. Працаваў выкладчыкам у навучальных установах Літвы ў Шаўляі і Вільні. З 1901 г. у Віленскай археаграфічнай камісіі.

Аўтар падручніка «Руская гісторыя (у сувязі з гісторыяй Вялікага княства Літоўскага)» (13-е выданне, 1911), навучальнага дапаможніка «Хрэстаматыя па гісторыі Заходняй Расіі» (1892), манаграфіі «Русские крестьяне под владычеством Литвы и Польши» (1911), прадмоў да 35-га і 38-га тамоў «Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі» і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 58. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі правіць