Артонія (Arthonia) — род лішайнікаў сямейства артоніевых.

Артонія

Артонія прамяністая (Arthonia radiata)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Arthonia Korb.

Тыпавы від
Arthonia radiata (Pers.) Ach. (1808)

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  39679
EOL  16417
MB  320

Слаявіна накшталт тонкай скарынкі, усярэдзіне субстрату або на яго паверхні. Пладовыя целы чорныя, бурыя, карычневыя, у выглядзе плям, няправільных зорачак, сядзячыя ці пагружаныя ў слаявіну. Сумкі 6-споравыя,грушападобныя, з патоўшчанай абалонкай. Споры падоўжана-авальныя да верацёнападобных, двух- або шматклетачныя, бясколерныя ці карычняватыя.

На Беларусі найбольш пашыраныя артонія кропкападобная (Arthonia punctiformis) і артонія прамяністая (Arthonia radiata). Растуць пераважна на кары лісцевых дрэў. Спараносяць у вільготны перыяд зімой і вясной.

Індыкатарныя расліны.

Зноскі

Літаратура правіць