Артур Бэл (13 студзеня 1590 — 11 снежня 1643) — англійскі францысканец, пакутнік. Пакараны смерцю пры ганеннях на каталікоў падчас Англійскай рэвалюцыі. У 1987 годзе беатыфікаваны Папам Рымскім Янам Паўлам II.

Артур Бэл
Arthur Bell
Свецкае імя Артур
Дата нараджэння 13 студзеня 1590(1590-01-13)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 снежня 1643(1643-12-11)[1][2] (53 гады)
Месца смерці
Манаскае імя Францішак
Шануецца Англія, Шатландыя, Уэльс
Беатыфікаваны 22 лістапада 1987 у Рыме
У ліку Мучанік, святар
Галоўная святыня Вэст-Грынстэд, Англія
Дзень памяці 11 снежня
Атрыбуты Крыж, пятля, нож, галіна пальмы

Біяграфія правіць

Дзяцінства правіць

Нарадзіўся недалёка ад Вустэра ў маёнтку Тэмпл-Брутан 13 студзеня 1590 года ў сям’і Вільгельма і Дораці Бэл. Сям’я Бэл была шляхецкім родам Англіі, які не падпарадкаваўся прымусу веры рэлігійнай рэформы Генрыха VIII і таемна працягваў практыкаваць каталіцтва. Праз разрыў сувязі з Каталіцкім Касцёлам кароль Генрых выракся каталіцызма і забараніў яго па ўсім каралеўстве. Новай верай Англіі сталася англіканства. Новая канфесія стала абавязковай для ўсіх англічанаў. Хто не падпарадкоўваўся прымусу, пераследаваліся і забіваліся.

Апрача Артура ў сям’і Бэл было яшчэ двое дзяцей: сын Вільгельм і дачка Маргарыта. Бацька Артура быў выкладчыкам Оксфардскага універсітэта. Пасля смерці бацькі васьмігадовы Артур пераязджае ў  Суффалк да дзядзі Францішка, які апякуецца ім да 24-га года жыцця. У 1615 годзе Артур паступае ў англійскі калегіўм св. Амэра.

Святарскае і манаскае пакліканне правіць

Артур, узмоцнены прыкладам мучанікаў Англіі, прагне патаемна стаць каталіцкім святаром. Напачатку вывучае тэалогію ў Вальядалідзе, а пазней пераязджае ў Саламанку ў Іспаніі. Святарскія пасвячэнні атрымаў 14 красавіка 1618 года ў Саламанцы. У Іспаніі Артур пазнаў Ордэн Братоў Меншых Францішканаў (бернардынцы), жыццё і духоўнасць якіх вельмі спадабаліся маладому дыяцэзіяльнаму святару. 9 жніўня 1618 года апранае хабіт св. Францішка ў кляштары Сяговіі і атрымоўвае другое (манаскае) імя — Францішак.

У Ордэне разам з Янам Генінгсам Артур займаўся справай адраджэння францішканскай правінцыі ў Дуэ. У 1623 годзе Артура пераводзяць у кляштар у Бруселі, у якім ён служыць спаведніком у жаночых кляштарах, а таксама праводзіць духоўна-асветніцкую дзейнасць. З іспанскай мовы перакладае на англійскую шматлікія духоўныя кнігі і біяграфіі святых. Пачынае выкладаць старажытныя мовы каталіцкім студэнтам. У 1632 годзе манаскія ўлады прызначаюць яго правінцыялам шатландскай правінцыі Братоў Меншых, структуры, якую трэба было будаваць нанова. На жаль, Артур не змог зрэалізаваць свае намеры адносна Шатландыі.

У 1634 годзе айцец Артур быў прызначаны настаяцелем лонданскага кляштара, які існаваў у канспірацыі. Дзевяць год малады святар цэлебруе каталіцкія сакрамэнты на айчыннай зямлі. Ганенні на католікаў не дазваляюць вызнаваць каталіцызм у Англіі, таму прыходзіцца нястомна хавацца і жыць у пастаяннай небяспецы.

Папа Рымскі Урбан VIII прызначае Артура членам камісіі па справах беатыфікацыі англійскіх мучанікаў. Яго заданнем было збіранне звестак і сведчанняў аб мучаніцтве католікаў-брытанцаў.

Мучаніцтва і смерць правіць

 
Пакутніцтва Артура Бэла. Момант чвартавання

6 лістапада 1643 года ў Стывэніджы Артур быў затрыманы. У яго падарожным куфары знайшлі рэлігійныя прадметы і францішканскі пояс з трыма вузламі, які манахі звычайна насілі на сцёгнах хабіту. Таксама жаўнеры знайшлі перапіску Артура з іспанскім паслом (Іспанія ў тыя часы была заступніцай каталікоў Брытаніі), у якой было выразна напісана, што ён каталіцкі святар. Гэтага было дастаткова, каб схапіць манаха. За прыналежнасць да каталіцкага духавенства ў Англіі быў толькі адзін прысуд — смерць.

Некаторы час яго трымалі ў вязні Стывэніджа, а пасля перавезлі ў Хартфардшыр, у якім яго закавалі ў падзямеллях вязні. Дзень казні быў вызначаны на 11 снежня 1643 года. Святога ў ганебным меху везлі па Лондану ў кірунку Тайберна, месца экзекуцыі. Калі воз даехаў да «тайбэрнскага дрэва» (драўляная балачная канструкцыя, якая ўяўляла сабой вялікую прызму з трохвугольнікам ў аснове і на якім вешалі асуджаных людзей), Артур, узыходзячы на шыбеніцу, звярнуўся да народа з апошняй прамовай, заклікаючы да навяртання і прабачаючы сваіх забойцаў. Пад вялікім ураджаннем ад адвагі і веры Артура, пратэстанскі пастар Таўверс, які прысутнічаў пры эгзекуцыі і меў за мэту прыняць вырачэнне Артура ад каталіцкай веры, сам вызнаў публічна яе і далучыўся да Артура на п’едэстале шыбеніцы.

Каталіцкіх святароў у тыя часы вешалі, але не давалі, каб яны памерлі ў пятле. У пэўным моманце, пакуль цела было яшчэ жывое, вязня знімалі з шыбеніцы і кат нажом выразаў сэрца асуджаннага. Пасля сэрцы кідалі ў агонь, каб паказаць, што каталіцкія святары ідуць, паводле думак пратэстантаў, у пекла. Працягваючы жудасную працэдуру, на вачах людзей цела святароў разрубалі на кавалкі, а пазней вывешвалі на дзідах ля варотаў вязні. Першымі адсякалі галовы ксяндзам, узносячы іх высока ў гару. Усё гэта выцерпеў мучанік Артур і навернуты прыкладам благаслаўлёнага пратэстанскі пастар.

Рэліквіі правіць

Даведаўшыся пра пакутніцкую смерць айца Бэла, каралева Англіі Генрыетта-Марыя, жонка Карла І, які падпісаў прысуд, паклапацілася аб тым, каб парэшткі манаха захавалі. Каралева, якая была каталічкай, дачка французскага караля Генрыха ІV, шмат чула пра прапаведніка Артура і пажадала для культу захаваць ягонае цела. Сёння частка рэліквій бл. Артура Бэла спачываюць у капліцы санктуарыя Маці Божай Суцяшальніцы ў невялікай мясцовасці Вэст-Грынстэд графства Заходні Сусэкс.

Бэатыфікаваў Артура Бэла Папа Ян Павел ІІ 22 лістапада 1987 года разам з 85-ю мучанікамі за веру Англіі, Шатландыі і Уэльса. Яго літургічны ўспамін прыпадае на 11 снежня.

Зноскі

  1. а б Schäfer J. Arthur Bell // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
  2. а б Arthur Bell // GCatholic.org — 1997.

Літаратура правіць

  •  Richard Cumpston Jones, Saint-Omer and the British Connection, 67.
  •  Thaddeus, The Franciscans in England (London, 1898), V 35, 36; VI, 39; VII, 47, 49, 50; IX, 62, 66-68; XV, 200—202.
  •  Angelus A S. Francisco (Richar Manson), Certamen Seraphicum (Quaracchi, 1885), 127—157.
  •  Ortolani, De causis beatorum et servorum Dei ord. min. (Quaracchi, 1905), 14.
  •  W. Piszczek, Twój patron Artur Bell (Kraków 2012)

Спасылкі правіць