Артур Каценка

эстонскі футбаліст

Артур Каценка (нар. 20 жніўня 1981, Талін) — эстонскі футбаліст, брамнік талінскай «Левадыі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Эстоніі.

Футбол
Артур Каценка
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 20 жніўня 1981(1981-08-20)[1][2][…] (42 гады)
Грамадзянства Сцяг Эстоніі Эстонія
Рост 186 см
Вага 82 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Эстоніі Левадыя
Нумар 81
Клубная кар’ера[* 1]
1998—1999 Сцяг Эстоніі Вігры (Талін) 9
1999 Сцяг Эстоніі Лантана (Талін) 10 (-15)
2000 Сцяг Фінляндыі Каухаёен Карху (Каухаёкі) 9
2000 Сцяг Эстоніі Маарду 3
2001 Сцяг Эстоніі Левадыя (Пярну) 5
2001—2007 Сцяг Эстоніі Левадыя (Талін) 143 (-105/1)
2008 Сцяг Нарвегіі Санес Ульф 27 (-50)
2009—2010 Сцяг Нарвегіі Вікінг (Ставангер) 2 (-0)
2010—2011 Сцяг Кіпра Пафас 7 (-11)
2011 Сцяг Азербайджана Раван (Баку) 4 (-6)
2012 Сцяг Фінляндыі Яра (Якабстад) 25 (-35)
2013 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 23 (-33)
2014—2016 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 38 (-34)
2017—2018 Сцяг Эстоніі Транс (Нарва) 64 (-99)
2019— Сцяг Эстоніі Левадыя (Талін)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2013 Сцяг Эстоніі Эстонія 27
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 снежня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 студзеня 2014

Кар’ера правіць

Клубная правіць

Пачынаў кар’еру ў Таліне, ў 2004—2007 быў асноўным брамнікам талінскай «Левадыі». Пасля гуляў у розных краінах: Нарвегіі, Кіпры, Азербайджане, Фінляндыі.

У лютым 2013 года стаў іграком магілёўскага «Дняпро» і заняў там месца асноўнага брамніка. Хутка стаў адным з найлепшых ігракоў магілёўскага клуба і адным з найлепшых брамнікаў чэмпіянату.

23 снежня 2013 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[3]. Стаў асноўным брамнікам салігорскага клуба. Па выніках сезону 2014 быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату[4]. У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[5].

У сезоне 2015 склад салігорскай каманды папоўніў вопытны Уладзімір Бушма. Каценка пачаў сезон асноўным брамнікам, але пазней Бушма стаў часцей з’яўляцца ў старце. У лістападзе 2015 года эстонскі брамнік чарговы раз падоўжыў пагадненне з салігорцамі[6]. У сезоне 2016 канчаткова саступіў месца ў аснове Бушме, правёў толькі адзін матч у чэмпіянаце. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[7].

У лютым 2017 года вярнуўся ў Эстонію, стаўшы іграком клуба «Транс» (Нарва)[8]. Быў асноўным брамнікам нарвенскага клуба. У снежні 2018 года перайшоў у «Левадыю»[9].

Міжнародная правіць

Выступаў за нацыянальную зборную Эстоніі, дзе доўгі час быў другім брамнікам пасля Сяргея Парэйкі.

Дасягненні правіць

  •   01  Чэмпіён Эстоніі (4): 2004, 2006, 2007, 2021
  •   02  Срэбраны прызёр чэмпіянату Эстоніі (4): 2002, 2005, 2019, 2022
  •   03  Бронзавы прызёр чэмпіянату Эстоніі (3): 2001, 2003, 2020
  •   Уладальнік Кубка Эстоніі (4): 2004, 2005, 2007, 2021
  •   Уладальнік Суперкубка Эстоніі: 2022
  •   02  Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2016
  •   03  Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015
  •   Уладальнік Кубка Беларусі: 2014
  •   Найлепшы брамнік чэмпіянату Беларусі: 2014
  •   У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2014

Зноскі