А́ртур Ні́кіш (венг.: Nikisch Artúr; 12 кастрычніка 1855, Лебеньісентміклаш, Венгрыя — 23 студзеня 1922, Лейпцыг) — венгерскі дырыжор, кампазітар, педагог.

Артур Нікіш
венг.: Nikisch Artúr
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 12 кастрычніка 1855(1855-10-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 студзеня 1922(1922-01-23)[3][1][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Дзеці Mitja Nikisch[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Joseph Hellmesberger[d] і Felix Otto Dessoff[d]
Прафесіі дырыжор, піяніст, выкладчык універсітэта
Інструменты скрыпка і фартэпіяна
Жанры класічная музыка
Выхаванцы Sándor Jemnitz[d] і Вільгельм Фуртвенглер
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся ў 18661873 гадах у Венскай кансерваторыі. З 1874 года скрыпач венскага прыдворнага аркестра. З 1878 года другі дырыжор і хормайстар, у 18821889 гадах галоўны дырыжор опернага тэатра, у 19021907 гадах выкладчык кансерваторыі ў Лейпцыгу. У 18891893 гадах кіраваў Бостанскім сімфанічным аркестрам, з 1895 года аркестрам Гевандхаўза, адначасова Берлінскім і Гамбургскім філарманічнымі аркестрамі, у 18931895 гадах Оперным тэатрам у Будапешце і інш.

Творчасць правіць

Дырыжыраваў напамяць. Яго творчасць вызначалася моцным тэмпераментам, вялікай свабодай і адначасова строгасцю і дакладнасцю ў апрацоўцы дэталей. Адыграў, вялікую ролю ў прапагандзе творчасці П. Чайкоўскага ў Еўропе і Амерыцы. У рэпертуары таксама творы Л. Бетховена, А. Брукнера, Г. Малера, М. Рэгера, Р. Штрауса, Р. Шумана, Ф. Ліста, Р. Вагнера, І. Брамса. Аўтар кантаты, аркестровых твораў, струннага квартэта і інш.

Зноскі

  1. а б Arthur Nikisch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Arthur Nikisch // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Никиш Артур // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.

Спасылкі правіць