Артур Хейлі (англ.: Arthur Hailey; 5 красавіка 1920, Лутан, графства Бедфардшыр, Англія — 24 лістапада 2004, Нью-Провідэнс, Багамскія Астравы) — канадскі празаік брытанскага паходжання, аўтар шэрагу бестселераў у жанры вытворчага рамана.

Артур Хейлі
англ.: Arthur Hailey
Імя пры нараджэнні англ.: Arthur Frederick Hailey
Род дзейнасці пісьменнік, раманіст, сцэнарыст, празаік
Дата нараджэння 5 красавіка 1920(1920-04-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лістапада 2004(2004-11-24)[4][1][…] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне агнастыцызм[5]

Біяграфія правіць

У 1939—1947 гадах служыў у Каралеўскіх ваенна-паветраных сілах, потым пераехаў у Канаду. Змяніў некалькі прац і пачаў літаратурную дзейнасць. З 1956 года стаў прафесійным пісьменнікам, пачаў працаваць на тэлеканал CBC для драмы «Небяспечны палёт» (у друку «Узлётная паласа нуль-восем»). Пасля поспеху рамана «Гатэль», у 1965 годзе Хейлі пераехаў у Каліфорнію, а ў 1969 годзе на Багамы, каб пазбегнуць канадскага і амерыканскага падаткаабкладання, якое забірала да 90 % яго прыбыткаў.

Дзеці Хейлі жылі ў Канадзе і Каліфорніі. Сам Хейлі жыў на багатай віле на востраве Нью-Провідэнс архіпелага Багамскіх астравоў, разам са сваёй другой жонкай Шэйлай (якая ў 1978 году напісала «Я выйшла замуж за бестселер»). Памёр на сваёй віле ва ўзросце 84 гадоў. Унукі Артура Хейлі — Пол, Эма, Шарлот, Брук, Раян — бас-гітарыст і вакаліст гурта Erogenous Jones з Сан-Францыска, Крыс — інжынер гуказапісу ў Сіэтле.

Творчасць правіць

Многія кнігі Артура Хейлі былі бестселерамі № 1 паводле «Нью-Ёрк Таймс». У свеце было прададзена больш за 170 мільёнаў асобнікаў на 40 мовах. Многія творы экранізаваны, паводле «Гатэля» быў зняты тэлесерыял, паводле «Аэрапорта» — блокбастэр з выдатнымі спецэфектамі.

Хейлі праводзіў каля года ў працы над сюжэтам, каля шасці месяцаў рабіў нататкі і чарнавікі і, як вынік, паўтара года пісаў уласна кнігу. Такая зацятая праца — збіранне інфармацыі пра партызанскую вайну ў перуанскіх джунглях ва ўзросце 67 гадоў для рамана «Вячэрнія навіны» (1990) або штудзіраванне 27 кніг пра гасцінічны бізнес для рамана «Гатэль» — дадае яго творам бачны чытачам рэалізм.

У кожным з раманаў Хейлі сустракаюцца фінансавыя або тэхнічныя падрабязнасці, у дадатак да драматычных адносін паміж героямі, даступнай мовай выкладзеная інфармацыя пра тое, як функцыянуе тая ці іншая прылада або сістэма і як яны ўплываюць на грамадства і яго індывідаў. У раманах падрабязна паказаны генэза якой-небудзь сістэмы, яе развіццё, непазбежныя праблемы, якія прыводзяць урэшце да крызісу, які шчасліва развязваецца да канца рамана.

Крытыкі часта папракалі Хейлі, што яго поспех — вынік выкарыстання шматлікіх літаратурных клішэ, што яго стыль — крызіс сярэдняга характару, выкліканы трывогай, скачкамі настрою, выкарыстаны ў паралельных сюжэтных лініях. Таксама некаторыя крытыкі лічылі, што такая любоў да тэхнічных падрабязнасцяў і рэалізму — толькі прыкрыццё слабага літаратурнага таленту. Але, урэшце, кнігі Хейлі былі вельмі папулярнымі.

Бібліяграфія правіць

  • Узлётная паласа нуль-восем / Runway Zero-Eight (1958)
  • Канечны дыягназ / The Final Diagnosis (1959)
  • На вышынях тваіх / In High Places (1960)
  • Гатэль / Hotel (1965)
  • Аэрапорт / Airport (1968)
  • Калёсы / Wheels (1971)
  • Мянялы / The Moneychangers (1975)
  • Перагрузка / Overload (1979)
  • Моцнадзеючыя лекі / Strong Medicine (1984)
  • Вячэрнія навіны / The Evening News (1990)
  • Дэтэктыў / Detective (1997)

Зноскі

  1. а б Arthur Hailey // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Arthur Hailey // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  4. http://www.telegraph.co.uk/news/obituaries/1477599/Arthur-Hailey.html
  5. http://www.independent.co.uk/news/obituaries/arthur-hailey-534720.html

Спасылкі правіць