Артэрыяльная пратока

Артэрыяльная пратока (лац.: ductus arteriosus; таксама Баталава пратока ад імя італьянскага лекара Леанарда Батала[1]) — пратока, верхні аддзел 6-й артэрыяльнай дугі, які злучае ў эмбрыёнаў наземных пазваночных лёгачны ствол са спінной аортай.

Неўзабаве пасля нараджэння зарастае і ператвараецца ў непраходны для крыві артэрыяльны звязак (лац.: ligamentum arteriosum s. lig. aorticum). З дапамогай артэрыяльнай пратокі вянозная кроў лёгачнай артэрыі прымешваецца да чыстай (артэрыяльнай) крыві аорты[2]. У некаторых выключных выпадках артэрыяльная пратока не зарастае, пры гэтым узнікае прыроджаны парок сэрца — адкрытая артэрыяльная пратока.

У кракадзілаў ёсць сасуд, аналагічны артериальнай пратоцы, які застаецца ў іх на ўсё жыццё і гэтак жа змешвае вянозную кроў з артэрыяльнай; гэта — левая аортная дуга (arcus aortae sinister), якая выходзіць з правага страўнічка (і, такім чынам, змяшчае вянозную кроў) і злучае ззаду сэрца з правай аортнаю дугою (arcus aortae dexter), якая пачынаецца ў левым жалудачку сэрца і змяшчае чыстую артэрыяльную кроў для ўтварэння ствала аорты (truncus aortae).

Зноскі правіць

  1. Боталли, Леонард // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  2. Брандт Э. К. Боталлов проток // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Літаратура правіць