Арт Сядзіба — культурная пляцоўка і грамадская арганізацыя, якая нарадзілася ў канцы 2011 года ў Мінску[1].

Анхела Эспіноса Руіс і Дзяніс Мандзік у «Арт Сядзібе» на праекце «Беларускамоўныя» падчас юбілейнай 10-й сустрэчы (2018 год)[2].

Гісторыя правіць

«Арт Сядзіба» на «Гарызонце» і ціск уладаў правіць

Першая «Арт Сядзіба» адчынілася 24 снежня 2011 года ў ГД «Гарызонт». 24 чэрвеня Павел Белавус атрымаў загад да 23 ліпеня вызваліць памяшканне, якое займала творчая ўстанова.

Наступнае памяшканне арганізацыя арандавала па праспекце Пушкіна, 28а. Аднак 28 верасня канцэрт Лявона Вольскага не адбыўся — МНС апячатала памяшканне.

Новая доўгатэрменовая дамова на трэцяе памяшканне была падпісана 20 лістапада. Арэнда была праплочана на 2 месяцы наперад. Аднак 6 снежня Павел Белавус атрымаў прапанову скасаваць дамову з ААТ «РефОйлПродукт» у сувязі з «экстрэмальнай сітуацыяй». Афіцыйнай падставай быў той факт, што памяшканне спатрэбілася ўласніку, ААТ «Сукно», «для ўласных патрэбаў».

Раней «Арт Cядзіба» 8 месяцаў працавала ў памяшканні заводу «Гарызонт». Там паспелі адбыцца дзясяткі сустрэчаў з вядомымі музыкамі, мовазнаўцамі, гісторыкамі. У ліпені 2012 году беларускамоўная прастора пазбавілася магчымасці арэндаваць памяшканне, як мяркуюць яе стваральнікі, у сувязі з тым, што права на выступ у «Арт Сядзібе» мог атрымаць кожны. У верасні 2012 сітуацыя паўтарылася: «Арт Сядзібу» зноўку пазбавілі памяшкання [3].

«Арт Сядзіба» ў падпольным фармаце правіць

Каля году «Арт Сядзіба» была вымушана існаваць паўпадпольна: пляцоўка месцілася ў звычайнай двухпакаёвай кватэры ў цэнтры Мінску[4], непадалёк ад парку Горкага. За гэты час у падпольным памяшканні правялі каля сотні мерапрыемстваў: ад кватэрнікаў да семінараў, моўных лекцый і прэс-канферэнцый.

Вяртанне ў фармат адкрытай культурнай пляцоўкі правіць

З кастрычніка 2013 года «Арт Сядзіба» ўзнавіла сваю дзейнасць як культурная пляцоўка ў Мінску на завулку Інструментальным, 6 Архівавана 22 сакавіка 2014..

Заснавальнікі правіць

Спасылкі правіць

Зноскі

  1. Броўка, Мікіта. Пра «Арт Сядзібу» знялі дакументальны фільм . Новы Час (13 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2020. Праверана 9 лютага 2020.
  2. Грушэцки А.. «Беларускамоўны» юбілей. Іспанская кроў і беларускае сэрца. Новы Час (22 лістапада 2018). Праверана 5 кастрычніка 2023.
  3. «Арт-сядзібу» зачынілі трэці раз (+фота)
  4. “Арт-сядзіба” прытуліла беларускамоўных рэпераў