Арус Тыгранаўна Васканян

Арус Тыгранаўна Васканян (у дзявоцтве Дарбасян; 28 красавіка (10 мая1889 года, Канстанцінопаль20 ліпеня 1943, Ерэван) — савецкая армянская актрыса.

Арус Тыгранаўна Васканян
арм.: Արուսյակ Տիգրանի Դարբասյան
Дата нараджэння 10 мая 1889 (28 красавіка 1889)(1889-04-28)
Месца нараджэння Канстанцінопаль, Асманская імперыя
Дата смерці 20 ліпеня 1943(1943-07-20) (54 гады)
Месца смерці Ерэван, Армянская ССР, СССР
Грамадзянства Асманская імперыяСцяг СССР СССР
Муж Q16388754?
Адукацыя
Прафесія
Гады актыўнасці ? — 29 чэрвеня 1943
Тэатр Армянскі тэатр імя Сундукяна
Узнагароды
Народны артыст Армянскай ССР — 1935 Заслужаны артыст Армянскай ССР — 25.01.1927
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарадзілася ў сталіцы Асманскай імперыі. Маладыя гады правяла ў Анкары, атрымала добрую адукацыю. Гуляць на сцэне пачала ў Канстанцінопалі ў 1908 годзе. У 1910 годзе пераехала ў расійскае Закаўказзе і пасялілася ў Баку, дзе стала членам Бакінскай армянскай трупы, у складзе якой атрымала слыннасць ролямі Афеліі і Дэздэмоны у, адпаведна, «Гамлеце» і «Атэла» Уільяма Шэкспіра і Соны і Сусан у, адпаведна, «Злым духу» і «Намусе» Шырванзадэ. Выйшла замуж за Іосіфа Васканяна, акцёра той жа трупы.

У 1917 годзе пераехала ў Тыфліс (цяпер Тбілісі), дзе стала гуляць у мясцовых тэатрах і была членам Армянскага драматычнага таварыства; з 1921 года, пераехаўшы ў Ерэван, стала адной з вядучых актрыс 1-га Дзяржаўнага тэатра Арменіі, (з 1937 года завецца Армянскі тэатр імя Сундукяна). У 1935 годзе атрымала званне Народнай артысткі Армянскай ССР. Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны выступала ў шпіталях і на прадпрыемствах як майстар мастацкага слова. Памерла ў 1943 годзе ад брушнага тыфу.

Крытыкамі адзначаліся філігранная распрацоўка дэталяў у яе акцёрскай манеры, майстэрства сцэнічнай гаворкі і вывастраная сцэнічная форма, а таксама падкрэслівалася імкненне актрысы надаць класічным выявам сучаснае гучанне. Найбольш вядомыя ролі — АнтыгонаАнтыгона», Сафокла), НараЛялечны дом», Ібсена), Ануш («Дзядзька Багдасар» Параняна). Таленавіта выконвала як трагічныя ролі: КацярыныНавальніца» Астроўскага), лэдзі МакбетМакбет» Шэкспіра), так і камедыйныя: СюзанныЖаніцьба Фігаро» Бамаршэ), Катарыны («Утаймаванне нязгодлівай» Шэкспіра). Шмат гуляла ў спектаклях па п’есах рускіх пісьменнікаў (Кручыніна у «Без віны вінаватыя» Астроўскі, Панова у «Любові Яравой» Трэнёва, Марыя Мікалаеўна у «Рускіх людзях» Сіманава, Рыма у «Ядзе» Луначарскага), асабліва Максіма Горкага; найбольш вядомыя выкананне роляў Насты у «На дне» і Рашэль у «Васе Жалязновай». Сваёй дзейнасцю Восканян спрыяла збліжэнню армянскага тэатральнага мастацтва з рускай тэатральнай культурай і яго прылучэнню да агульнасусветных тэатральных працэсаў.

Народная артыстка Армянскай ССР (1935). Заслужаная артыстка Армянскай ССР (25.01.1927)[1].

Бібліяграфія правіць

  • Арутюнян С., Арус Восканян, Ер., 1953
  • Зарян Р., Арус Восканян, Ер., 1957
  • Э. Мурадян, неапублікаваныя ўспаміны пад агульнай назвай «Заслона дзён»
  • 1940 г. — дакументальны фільм «Юбілей Арус Васканян», рэж. Г. Баласанян

Зноскі

  1. Хронография Еревана = Երևանի տարեգրությունը. — Ер.: Музей истории города Еревана, 2009. — С. 67. — 240 с.

Спасылкі правіць

  • Восканян Арус Тиграновна — артыкул з БСЭ