Архангельск

горад у Расіі

Архангельск — горад у Расіі на Паўночнай Дзвіне, за 40—45 км ад яе ўпадзення ў Белае мора, адміністрацыйны цэнтр Архангельскай вобласці, культурна-гістарычная сталіца Памор'я. 351 тыс. чал. (2005).

Горад
Архангельск
Архангельск
Герб[d]
Герб[d]
Архангельск уначы
Архангельск уначы
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Мэр
Ігар Віктаравіч Годзіш
Заснаваны
1584
Першая згадка
1584
Горад з
Плошча
294,42 км²
Вышыня цэнтра
3 м
Насельніцтва
348 399[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
8182
Паштовыя індэксы
163000-163071
Аўтамабільны код
29
Ідэнтыфікатар
11401
Афіцыйны сайт
Архангельск на карце Расіі ±
Архангельск (Расія)
Архангельск
Архангельск (Архангельская вобласць)
Архангельск

Клімат субарктычны, марскі, з працяглай зімой і кароткім летам. Сярэдняя тэмпература студзеня — −13°, ліпеня — +17°. 529 мм ападкаў у год.

Гісторыя правіць

Забудоўваецца з 1584 г. Больш за стагоддзе быў адзіным марскім портам Расіі. З заснаваннем Санкт-Пецярбурга значэнне Архангельска зніжаецца. Канчаткова страціў значэнне як гандлёвы порт з 1916 г. — з пабудовай на беразе Кольскага заліва незамярзаючага порта Мурманск. З пачатку 1990-х ідзе дэкаланізацыя расійскай Поўначы, колькасць насельніцтва Архангельска пастаянна скарачаецца.

7 красавіка 2019 г. на Плошчы прафсаюзаў прайшоў несанкцыянаваны мітынг супраць будаўніцтва смеццевага палігона каля станцыі Шыес. Мітынгоўцы (каля 2—3 тыс. чал.) заклікалі губернатара вобласці Ігара Арлова, які падтрымлівае будаўніцтва, сысці ў адстаўку[2]. Супрацоўнікі паліцыі спрабавалі разагнаць пратэстуючых, але не затрымлівалі іх[3].

Эканоміка правіць

Прамысловасць: дрэваперапрацоўчая, лесахімічная, цэлюлозна-папяровая, рыбная.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары правіць

Зноскі

  1. Города с численностью постоянного населения от 250 тыс. до 500 тыс. человек(недаступная спасылка). Росстат. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 6 сентября 2010. (2010)
  2. В Архангельске участники митинга против строительства мусорного полигона в Шиесе потребовали отставки губернатора (руск.)(недаступная спасылка). Новая газета (7 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2019.
  3. Здоровье смешали с мусором (руск.). Коммерсантъ (7 красавіка 2018).
  4. Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць