«Архіпелаг ГУЛАГ» (руск.: Архипелаг ГУЛАГ) — нарыс расійскага пісьменніка Аляксандра Салжаніцына пра прымусовую працу ў Савецкім Саюзе і сетку канцэнтрацыйных лагераў. Трохтомная кніга складаецца ў асноўным з наратыву, сабранага са сведчанняў відавочцаў і даследчага матэрыялу, а таксама з уласнага вопыту аўтара, які быў вязнем такіх рабочых лагераў.

Архіпелаг ГУЛАГ
Архипелаг ГУЛАГ
Выданне
Жанр нарыс
Аўтар Аляксандр Салжаніцын
Мова арыгінала руская
Дата напісання 19581968
Дата першай публікацыі 1973
Выдавецтва Éditions du Seuil[d], Советский писатель[d] і Новый мир[d]
Месца публікацыі Францыя

Кніга напісаная, як паказана пры яе сканчэнні, у 19581968 гадах. Упершыню была апублікавана ў арыгінале па-руску ў Францыі ў 1973 годзе. У Савецкім саюзе існавала ў фармаце самвыдату, да афіцыйнага выдання ў 1989 годзе.

Назва кнігі хавае ў сабе метафару, якая прасочваецца ва ўсёй працы. Словам архіпелаг малюецца метад і сістэма канцэнтрацыйных лагераў, якія былі раскіданы па ўсім СССР, параўноўваючы яе з бязмежных «ланцужком астравоў», якія вядомыя тым, хто меў няшчасце на іх трапіць.

Спасылкі правіць