Арцём Сяргеевіч Кійко

беларускі футбаліст

Арцём Кійко (нар. 13 студзеня 1996, Мар’іна Горка) — беларускі футбаліст, нападнік.

Футбол
Арцём Кійко
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Арцём Сяргеевіч Кійко
Нарадзіўся 13 студзеня 1996(1996-01-13)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 70 кг[3]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2018 Беларусь Дынама (Мінск) 6 (1)
2015   Беларусь Бяроза-2010 26 (3)
2018   Беларусь Гарадзея 6 (0)
2018 Беларусь Прамень (Мінск) 0 (0)
2019—2022 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 109 (41)
2023 Беларусь Гомель 9 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 17) 5 (3)
2014 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2017—2018 Беларусь Беларусь (да 21) 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 сакавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 26 сакавіка 2018

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам у ДЮСШ роднай Мар’інай Горкі, першы трэнер — Гія Панчулідзэ. Пазней далучыўся да структуры мінскага «Дынама», з 2013 года пачаў выступаць за дубль клуба. У сезоне 2015 на правах арэнды выступаў за клуб Першай лігі «Бяроза-2010». Па заканчэнні сезона «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і Кійко вярнуўся ў «Дынама». Рыхтаваўся да сезона 2016 разам з асноўнай камандай, аднак у сезоне выступаў за дубль. 27 лістапада 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы апошняга тура супраць мазырскай «Славіі» (0:1).

У студзені 2017 года падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з «Дынама»[4]. Сезон 2017 пачаў у дублі, аднак пасля прызначэння ў маі трэнерам асноўнай каманды Сяргея Гурэнкі, які раней кіраваў рэзервовым складам, Кійко стаў часцей з’яўляцца ў аснове, выходзячы на замену ў канцы сустрэчы.

У студзені 2018 года на правах арэнды далучыўся да «Гарадзеі»[5], аднак з-а траўм згуляў толькі ў шасці матчах і ў ліпені таго ж года пакінуў каманду[6].

У жніўні 2018 года пасля прагляду стаў іграком мінскага «Промня»[7], дзе стаў выступаць за дубль, а з лістапада 2018 года не гуляў з-за траўмы. У лютым 2019 года пакінуў «Прамень»[8] і неўзабаве папоўніў склад дэбютанта Другой лігі дзяржынскага «Арсенала»[9], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, за сезон забіў 15 галоў.

У студзені 2020 года праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспаспяхова. У лютым 2020 года афіцыйна пакінуў «Арсенал»[10], аднак неўзабаве вярнуўся ў каманду. У 2020—2021 гадах гуляў за дзяржынскі клуб у Першай лізе, станавіўся найлепшым барбардзірам каманды ў абодвух сезонах. У 2022 годзе быў іграком стартавага складу ў Вышэйшай лізе.

У лютым 2023 года стаў іграком «Гомеля»[11]. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[12].

Міжнародная кар’ера правіць

У 2012—2014 гадах выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

25 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Літвы (2:1).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Дынама   10 0
2014 дубль Дынама   31 2
2015 Д2 Бяроза-2010   26 3
2016 Д1 Дынама   1 0
2017 Д1 Дынама   5 1
2018 (1) Д1 Гарадзея   6 0
2018 (2) дубль Прамень   8 1
2019 Д3 Арсенал   24 15
2020 Д2 Арсенал   24 10
2021 Д2 Арсенал   33 14
2022 Д1 Арсенал   28 2
2023 Д1 Гомель   9 0

Крыніцы правіць

  1. Artem Kiyko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://footballfacts.ru/person/280173
  3. https://www.pressball.by/footballstat/artyom_kiiko/
  4. Дублеры минского «Динамо» Кийко, Чиж, Плотников и Крайко подписали контракты с клубом (руск.). by.tribuna.com.
  5. "Городея" арендовала Кийко у минского "Динамо" (руск.). football.by (8 студзеня 2018). Праверана 22 сакавіка 2024.
  6. Кийко покинул "Городею" (руск.). football.by (12 ліпеня 2018). Праверана 22 сакавіка 2024.
  7. "Луч" объявил о подписании Осипенко и Кийко (руск.). football.by (17 жніўня 2018). Праверана 22 сакавіка 2024.
  8. "Луч" расстался с Артемом Кийко (руск.). football.by (1 лютага 2019). Праверана 22 сакавіка 2024.
  9. Дзержинский "Арсенал" представил эмблему и новичков (ФОТО) (руск.). football.by (19 лютага 2019). Праверана 22 сакавіка 2024.
  10. Кийко покинул "Арсенал" (руск.). football.by (23 лютага 2020). Праверана 22 сакавіка 2024.
  11. Кийко перешел в "Гомель" (руск.). football.by (13 лютага 2023). Праверана 22 сакавіка 2024.
  12. Мирошников и еще два футболиста покинули "Гомель" (руск.). football.by (12 студзеня 2024). Праверана 22 сакавіка 2024.