Арыявіст (Ariovistus, I стагоддзе да н.э.) — правадыр германскага племя свеваў.

Арыявіст
лац.: Ariovistus
Нараджэнне 101 да н.э.[1]
Смерць 54 да н.э.[1]
Дзейнасць правадыр племені
Род войскаў Армія Старажытнага Рыма[d]
Званне praefectus cohortis[d]
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каля 71 да н.э. па просьбе галаў-арвернаў і секванаў, якія змагаліся з іншым гальскім племем — эдуямі, перайшоў з атрадам германцаў р. Рэйн у якасці «наёмнага лідара» і каля 61 да н.э. атрымаў перамогу над эдуямі.

Пасяліўшыся на тэрыторыі Галіі і забяспечыўшы сабе самастойнасць, Арыявіст сабраў вакол сябе каля 120 тыс. германцаў.

У 59 да н.э. Юлій Цэзар спрыяў прызнанню сенатам Арыявіста ў якасці «сябра рымскага народа». Аднак калі незадаволеныя ўладай Арыявіста гальскія плямёны звярнуліся па дапамогу да Юлія Цэзара, той каля 58 да н.э. пры Везонцыа разграміў армію Арыявіста. Паранены правадыр з рэшткай войска пераправіўся праз Рэйн у Германію, дзе неўзабаве памёр.

Зноскі

  1. а б Virtual International Authority File[Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 25 мая 2018.