Арыярамн (стар.-перс.: Ariyāramna, грэч. Ἀριαράμνης; каля 645 да н.э. — ?) — легендарны цар Парсы, ядра будучай Персідскай імперыі.

Арыярамн
Great King[d]
640 да н.э. — 590 да н.э.
Папярэднік Тэісп
Пераемнік Арсам
Нараджэнне VII стагоддзе да н.э.
Смерць VII стагоддзе да н.э.
Род Ахеменіды
Бацька Тэісп
Дзеці Арсам
Дзейнасць суверэн

Імя Ariyāramna перакладаецца як «той, хто прыносіць мір арыям (іранцам)». Верагодна, быў братам Кіра І і сынам Тэіспа, але гэта не пацверджана. У любым выпадку, быў прадстаўніком роду Ахеменідаў. Згодна з Бехістунскім надпісам, які з’яўляецца ці не адзіным сведчаннем пра Арыярамна, быў першым царом Парсы, якая ўтварылася пасля расколу дзяржавы Тэіспа і ўключала 10 з 12 персідскіх плямёнаў. Пасля захопу яго ўладанняў мідыйскім царом Кіяксарам II страціў сваю пасаду, якая дасталася ці яго сыну Арсаму, ці Кіру І.

Табліцы з Гамадана правіць

У 1930 у раёне Гамадана былі знойдзеныя 2 залатыя табліцы з тэкстам ад першае асобы на старажытнаперсідскай. На табліцах распавядаецца пра кіраванне Арыярамна і яго сына Арсама. Ніжэй прыведзены тэкст адной з табліц:

  1. Ariyâramna \ xšyathiya \ vazraka \ xšâyath
  2. iya \ xšâyathiyânâm \ xšâyathiya \ Pârsâ
  3. \ Cišpaiš \ xšâyathiyahyâ \ puça \ Haxâmanišah
  4. yâ \ napâ \ thâtiy \ Ariyâramna \ xšâyathiya
  5. \ iyam \ dahyâuš \ Pârsâ \ tya \ adam \ dârayâ
  6. \ miy \ hya \ uvaspâ \ umartiyâ \ manâ \ baga
  7. \ vazraka \ Auramazdâ \ frâbara \ vasnâ \ Au
  8. ramazdâha \ adam \ xšâyathiya \ iyam \ da
  9. hyâuš \ amiy \ thâtiy \ Ariyâramna
  10. \ xšâyathiya \ Auramazdâ \ manâ \ upastâ
  11. m \ baratuv

Арыярамн, вялікі цар, цар цароў, цар Персіі, сын цара Тэіспа, унук Ахемена. Кажа цар Арыярамн: Гэтая краіна Персія, якой я валодаю, поўнай добрых коней, добрых людзей, вялікі бог Агурамазда дараваў яе мне. Міласцю Агурамазды, я цар гэтай краіны. Цар Арыярамн кажа: дапамажы мне, Агурамазда.

Але сёння дадзеныя таблічкі значнай часткай даследчыкаў лічацца падробкай, ці то сучаснай, ці старажытнай, бо былі знойдзены на некантралюемых раскопках.

Зноскі

Спасылкі правіць