«Арэна Рыга» (лат.: Arēna Rīga) — крытая арэна ў Рызе, Латвія. У асноўным, яна выкарыстоўваецца для спаборніцтваў па хакеі з шайбай, баскетболе і канцэртаў. «Арэна Рыга» была пабудаваная ў 2006 годзе і ўмяшчае 14 500 чалавек. Арэна была пабудаваная ў якасці аднаго з месцаў праведзення чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2006 года. З 2008 года з’яўляецца хатняй арэнай хакейнага клуба «Дынама» Рыга, які выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе. Апроч таго, на «Арэне Рыга» выступала шмат вядомых выканаўцаў і гуртаў з усяго свету.

Арэна Рыга
Пабудаваны 2006
Хатняя каманда Дынама Рыга
Умяшчальнасць 14 500
Сайт arenariga.com
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спасылкі правіць