Арэх[3] (Juglans) — род лістападных дрэў сямейства арэхавых.

Арэх

Грэцкі арэх (Juglans regia)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Juglans L.

Віды
Гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19248
NCBI  16718
EOL  487229
GRIN  t:6222
IPNI  20564
TPL  ???
FW  55942

Батанічнае апісанне правіць

Дрэвы вышынёй да 30 м, з густой, разгалістай кронай і светла-шэрай, бурай або амаль чорнай карой. Лісце вялікае, няпарнаперыстае. Кветкі раздзельнаполыя: мужчынскія ў доўгіх звіслых каташках, жаночыя адзіночныя або па некалькі ў гронках. Плод — сухая касцянка (арэх).

Арэал правіць

Радзіма — Еўропа, Паўднёва-Усходняя Азія, Паўночная Амерыка.

На Беларусі інтрадукавана 10 відаў і форм. Найбольш вядомыя: грэцкі арэх (Juglans regia), арэх маньчжурскі (Juglans mandshurica), сэрцападобны ці Зібальда (Juglans ailantifolia), чорны (Juglans nigra), шэры (Juglans cinerea), скальны (Juglans microcarpa). Цвітуць у красавіку-чэрвені, рэгулярана пладаносяць. Добра пераносяць гарадскія ўмовы.

Значэнне правіць

Каштоўныя пладовыя, тэхнічныя і дэкаратыўныя дрэвы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 69. — 160 с. — 2 350 экз.